Ску́па — рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пад’яварка (басейн Нёмана).

Назва Прамыя аналагі — назвы рэк Скупа (у басейне ракі Рэсята на Верхнім Павоччы), Скуп’я (< Skupija) на Верхнім Падняпроўі (прыток Аршыцы)П. Л. Маштаков. Список рек Днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. — С. 34..

Корань Skup- можа быць звязаны з літоўскім skupstas «куст», латышскім skupsna, skupšķis «малы лясок». Ёсць індаеўрапейскае *(s)keup- «гронка, чуб, пук»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 956..

Блізкім чынам матываваныя балцкія гідронімы тыпу Чачора, звязаныя з літоўскім kekė «гронка (арэхаў, ягадаў, кветак)».

Такія рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. У балцкай гідраніміі нярэдка ёсць, калі водныя назвы нясуць значэнне «сціскання» (Жлобін, Горадзен і інш.). Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возераA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118..

Гідраграфія Даўжыня ракі 12 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 19 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 ‰.

Пачынаецца ў напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Лозкі, цячэ праз лясныя ўрочышчы Добрая Ночка і Гончая Струга, упадае ў Пад’яварку каля вёскі Капці.

Вадазбор у межах Нёманскай нізіны. У верхнім цячэнні ў сухое лета перасыхае.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Шчары