Ко́нга — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, пераважна ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, часткова на яе межах з Рэспублікай Конга і Анголай. Даўжыня 4320 км (ад вытоку ракі Луалаба), плошча басейна 3,7 млн.км². Па даўжыні займае 2-е месца ў Афрыцы (пасля Ніла), па плошчы басейна і воднасці 1-е месца ў Афрыцы і 2-е ў свеце (пасля ракі Амазонка).
Геаграфія
Бярэ пачатак у селішча пачатак ля паселішча Мумена.
Даўжыня Конга ад вытока Луалабы - 4374 км (ад вытока Чамбешы - 4700 км). Плошча басейна ад 3457 да 3820 тыс. км². Выток Луалабы бярэ пачатак на паўднёвым усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, на плато каля мяжы з Замбіяй. Паводле іншых дадзеных, вытокам Конга з’яўляецца рака Чамбешы, якая ўтвараецца паміж азёрамі Ньяса і Танганьіка на вышыні 1590 метраў над узроўнем мора. Яна ўпадае ў возера Бангвеулу, выцякае з яго пад імем Луапула, упадае ў возера Мверу, выцякаючы з яго як рака Лувуа, і злучаецца з Луалабай. Для вехняга цячэння Конга (Луалаба), размешчанага ў межах пласкагор'яў і плато, характэрна чаргаванне парожыстых участкаў і выраўнаваных б'ефаў са спакойнай плынню. Найбольш стромкім падзеннем (475 м на адлегласці каля 70 км) Луалаба адрозніваецца ў цясніне Нзіла, якой яна праразае паўднёвыя адгор'і гор Мітумба. Пачынаючы ад горада Букама, рака павольна цячэ, моцна меандруючы, па плоскім дне грабена Упемба; гэты ўчастак моцна забалочаны і мае шмат азёраў, сярод якіх самымі буйнымі з’яўляюцца Кабве, Упемба, Кісале і Кабумба. Ніжэй горада Кангола Луалаба прарываецца праз крышталічныя пароды цяснінай Порт-д'Анфер (Брама Пекла), яе рэчышча звужаецца да 90-120 м, утворачы парогі і вадаспады; далей уніз па плыні - адна за адной яшчэ некалькі груп вадаспадаў і парогаў. Паміж гарадамі Кінду і Убунду рака зноў спакойна цячэ ў шырокай даліне. Пад самым экватарам яна спускаецца з краявых уступаў плато ва ўпадзіну Конга, утвараючы вадаспады Стэнлі.
Пасля вадаспадаў Стэнлі ля горада Кісангані рака змяняе назву на Конга. У сярэднім цячэнні, заключаным у межах упадзіны Конга, рака носіць спакойны характар з нязначным падзеннем (у сярэднім каля 0,07 м/км). Яе рэчышча, пераважна з нізкімі і плоскімі, часта забалочанымі берагамі, уяўляе сабой ланцужок азёрападобных пашырэнняў (месцамі да 15 км), падзеленых адносна звужанымі (да 1,5-2 км) ўчасткамі. У цэнтральнай частцы ўпадзіны Конга поймы ракі і яе правых прытокаў Убангі і Санга зліваюцца разам, утвараючы адну з найбуйнейшых у свеце перыядычна затапляемых абласцей. Па меры набліжэння да заходняга краю ўпадзіны аблічча ракі змяняецца: яна сціснутая тут паміж высокімі (100 м і больш) і стромкімі карэннымі берагамі, звужаючыся месцамі менш чым да 1 км; глыбіні ўзрастаюць (нярэдка да 20-30 м), цячэнне паскараецца. Гэты звужаны ўчастак, так званы Канал, пераходзіць у возерападобнае пашырэнне Стэнлі-Пул (даўжынёй каля 30 км, шырынёй да 25 км), якім сканчаецца сярэдняе цячэнне Конга.
У ніжнім цячэнні Конга прарываецца да акіяна праз ў глыбокай (да 500 м) цясніне. Шырыня рэчышча тут памяншаецца да 400-500 метраў, месцамі да 220-250 метраў. На працягу 350 км паміж гарадамі Кіншаса і Матады рака спускаецца на 270 м, утвараючы каля 70 парогаў і вадаспадаў, якія аб’ядноўваюцца пад агульнай назвай Вадаспады Лівінгстана. Глыбіні на гэтым участку перавышаюць 220 м, што робіць Конга адной з найбольш глыбокіх рэк у свеце. Ля Матады рака выходзіць на прыморскую нізіну, рэчышча пашыраецца да 1-2 км, глыбіні на фарватэры дасягаюць 25-30 м. Каля горада Бома пачынаецца эстуарый, шырыня якога ў сярэдняй частцы даходзіць да 19 км, затым памяншаецца да 3,5 км і зноў павялічваецца да вусця, дзе складае 9,8 км . Агульная плошча дэльты Конга складае каля 1000 км², плошча эстуарыя - каля 200 км². Вяршыня і сярэдняя частка эстуарыя заняты маладой дэльтай, якая актыўна фармуецца. Працягам эстуарыя служыць Падводны каньён Конга агульнай даўжынёй не меней за 800 км.
Прытокі Галоўныя прытокі: Арувімі, Убангі, Санга (справа), Ламамі, Лулонга, Рукі, Касаі (злева).
Да басейна Конга належаць буйныя азёры — Танганьіка, Ківу, Бангвеулу, Мверу і іншыя.
Гідралагічны рэжым Конга мае досыць складаны рэжым. Большасць прытокаў характарызуюцца перавагай асенняга сцёку: на прытоках з вадазборам у Паўночным паўшар’і максімальны пад’ём вады дасягаецца ў верасні — лістападзе, у Паўднёвым — у красавіку — траўні. У сярэдніі і асабліва ў ніжнім цячэнні сезонныя ваганні сцёку ў значнай меры згладжаны праз раўнамерныя паступленні ў раку вод яе прытокаў, паколькі вялікія часткі басейну ракі ляжаць вышэй і ніжэ экватара і прынамсі ў адной частцы ракі трывае сезон даждоўРака Конга . З гэтай прычыны Конга з усіх вялікіх рэк Зямлі выдзяляецца найбольшай прыроднай зарэгуляванасцю. Жыўленне дажджавое. Максімальныя паводкі ў вярхоўях у лістападзе-студзені, у сярэднім і ніжнім цячэнні — у маі-чэрвені і лістападзе-студзені.
Сярэдні гадавы расход вады 46 тыс. м³/с, або 1450 км³, максімальны — 75 тыс. м³/с, мінімальны — 23 тыс. м³/с. Вялікія масы вады, якія Конга выносіць у акіян, апрасняюць яго на 75 кіламетраў ад берага. Цвёрды сцёк каля 50 млн.тон за год.
Сярэднія штомесячныя расходы вады (у м³/с), вызначаныя на гідрапосце Кіншаса за перыяд 1903—1983 гг.</center>
Прыроднае асяроддзе Басейн Конга мае адно з самых вялікіх у свеце разнастайнасці флоры і фаўны. Большую частку басейна Конга займае гілея — вільготны экватарыяльны лес, які вельмі слаба вывучаны. Гэта тлумачыцца тым, што праца даследчыкаў тут моцна абмежаваная натуральнай цяжкадаступнасцю, а таксама нестабільнай палітычнай сітуацыяй, асабліва ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, дзе знаходзіцца большая частка вадазбору.
Больш за 1700 відаў птушак, больш за 400 відаў млекакормячых, шмат рэптылій, амфібій і насякомых былі выяўленыя ў басейне Конга. Многія з раслін і жывёл тут яшчэ невядомыя навуцы. Тыповыя насельнікі — шматлікія малпы, у тым ліку гарыла і шымпанзэ, бліжэйшыя сучасныя сваякі чалавека, а таксама сланы, леапарды , папугаі, птушкі-насарогі, гіганцкія змеі, такія як некаторыя віды удаваў і пітонаў, якія дасягаюць даўжыні да 9 метраў, а таксама вельмі атрутныя змеі, такія як кобры і . Тут знаходзяцца самыя вялікія жабы у свеце, а таксама хамелеоны і яшчаркі. У Конга таксама жывуць самыя буйныя і небяспечныя мурашы у свеце, некаторыя віды нападаюць нават на дробных рэптылій і млекакормячых.
Сярод яшчэ невядомых відаў жывёл, напэўна, шмат насякомых. Французскія біёлагі выявілі ў джунглях Конга невядомыя віды, у тым ліку гіганцкую моль з размахам крылаў больш за 30 см. Улічваючы, што Конга з’яўляецца вельмі дрэнна вывучаным раёнам і вельмі мала раслін і жывёл, якія там жывуць, вядомыя навуцы, некаторыя біёлагі лічаць, што экватарыяльныя лясы Конга маюць самуюе вялікую біяразнастайнасць на планеце, якая можа пераўзыходзіць нават дажджавыя лясы Амазоніі.
Утварэнне Конга, верагодна, прывяло да алапатрычнага відаўтварэння і шымпанзэ ад іх агульнага продка . Баноба з’яўляецца эндэмікам гілеі, як і іншыя знакавыя віды, такія як , , , акапі і Kingdon, J. (1997). The Kingdon Guide to African Mammals. Academic Press Limited, London. ISBN 0-12-408355-2. .
Што тычыцца водных флоры і фаўны, басейн Конга мае вельмі высокае багацце відаў і з’яўляецца домам для адной з самых высокіх канцэнтрацый вядомых эндэмікаў. На сённяшні дзень у басейне Конга зарэгістравана амаль 700 відаў рыб, і большасць з іх застаюцца практычна недаследаванымі<ref name="SudanicCongoOubangi">Freshwater Ecoregions of the World (2008). Sudanic Congo — Oubangi. Accessed 2 May 2011. </ref> . У сувязі з гэтым, а таксама з-за вялікіх ўнутраных адрозненняў паміж рознымі часткамі басейна, апошні часта дзеліцца на некалькі экарэгіёнаў (замест таго, каб разглядаць яго як адзін экарэгіён). Сярод гэтых экарэгіёнаў толькі ў верхнім цячэнні Конга (Вадаспады Стэнлі) налічваецца больш за 300 відаў рыб, у тым ліку каля 80 эндэмічных Norlander, Britt (April 20, 2009). Rough waters: one of the world’s most turbulent rivers is home to a wide array of fish species. Now, large dams are threatening their future. Science World , а ў паўднёва-заходняй частцы (басейн Касаі) — каля 200 відаў рыб, з якіх каля чвэрці з’яўляюцца эндэмічнымі Freshwater Ecoregions of the World (2008). Kasai. Accessed 2 May 2011. .
Дамінуючымі сямействамі рыб, прынамсі ў некаторых частках ракі, з’яўляюцца карпавыя (напрыклад, Labeo simpsoni), рыбы-сланы (), , і Freshwater Ecoregions of the World (2008). Upper Lualaba. Accessed 2 May 2011. . Сярод мясцовай рыбы ў рацэ таксама ёсць драпежная агрэсіўная . Два з самых незвычайных эндэмічных відаў цыхлідаў — бялёсыя (не пігментаваныя) і сляпыя «Lamprologus lethops» (), якія, як мяркуюць, жывуць на глыбіні 160 метраў, і , якія, як мяркуюць, больш цесна звязаныя з амерыканскімі цыхлідамі, чым з іншымі афрыканскіміKullander, S.O. (1998). A phylogeny and classification of the South American Cichlidae (Teleostei: Perciformes). Pp. 461—498 in Malabarba, L., et al. (eds.), Phylogeny and Classification of Neotropical Fishes, Porto Alegre. . Таксама ў рацэ водзіцца безліч энжэмічных жаб і слімакоўFreshwater Ecoregions of the World (2008). Lower Congo Rapids. Accessed 2 May 2011. .
Для басейну ракі Конга ўласцівыя (Mecistops cataphractus), (Crocodylus niloticus) і (Osteolaemus tetraspis), а тасама некалькі відаў чарапах.
Гаспадарчае значэнне
Гідраэнергетычныя рэсурсы Брытанская энцыклапедыя паведамляе, што гідраэнергетычны патэнцыял Конга складае прыкладна 1/6 ад агульнасусветнага (хоць выкарыстоўваецца толькі невялікая яго частка). Адзін толькі комплекс вадаспадаў Інга вышэй горада Матады можа забяспечваць выпрацоўку 30 ГВт электраэнергіі, а сукупнасць гідраэнергетычных рэсурсаў ракі ацэньваецца ў 390 ГВтCongo River. Апошняе тлумачыцца вялікай колькасцю вады, якая пераносіцца ракой, і значным падзеннем рэчышча на ўсім яе працягу аж да вусця (іншыя буйныя рэкі ў іх ніжнім цячэнні з’яўляюцца раўніннымі і працякаюць у нізінах). На Конга пабудавана некалькі буйных ГЭС — Нзіла, Нсіке (на Луалабе), Інга (на вадаспадах Лівінгстана). Усяго ў басейне Конга пабудавана каля 40 ГЭС.
Найбуйнейшай гідраэлектрастанцыяй ракі з’яўляецца Інга, якая знаходзіцца прыкладна ў 200 км на паўднёвы захад ад Кіншасы. Праект Інга быў запушчаны ў пачатку 1970-х будаўніцтвам першай плаціны. На сённяшні дзень пабудаваны толькі дзве плаціны «Інга I» () і «Інга II» (), на якіх працуюць чатырнаццаць турбін. Праекты «Інга III» () і «Гранд Інга» (, ) знаходзяцца на стадыі праектавання. У выпадку рэалізацыі праекта «Гранд Інга» яе магутнасць больш чым удвая перавысіць магутнасць ГЭС Тры цясніны ў Кітаі. Існуюць асцярогі, што будаўніцтва гэтых новых плацін можа прывесці да вымірання многіх відаў рыб, якія з’яўляюцца эндэмічных ў рацэ.
Суднаходства Агульная даўжыня суднаходных шляхоў па рэках і азёрах басейна Конга — каля 20 тыс. км (з іх толькі на тэрыторыі ДРК — 14 тыс. км). Большасць даступных для суднаходства ўчасткаў рэк засяроджана ва ўпадзіне Конга, дзе яны ўтвараюць адзіную разгалінаваную сістэму водных шляхоў, якая, аднак, аддзелена ад акіяна вадаспадамі Лівінгстана ў ніжнім цячэнні Конга. Сама рака мае 4 галоўныя суднаходныя ўчасткі: Букама — Кангола (645 км), Кінду — Убунду (300 км), Кісангані — Кіншаса (1742 км), Матады — вусце (138 км); апошні ўчастак, так званы марскі б’еф, даступны для акіянскіх судоў. Суднаходныя ўчасткі звязаны паміж сабой чыгункамі.