Рыёнікарта Грузіі — — рака ў Грузіі. Даўжыня 327 км, плошча басейна 13 400 км². Бярэ пачатак з ледавікоў на паўднёвым схіле Галоўнага Каўказскага хрыбта Вялікага Каўказа. Цячэ спачатку ў вузкай і глыбокай цясніне, паміж Лечхумскім і Рачынскім хрыбтамі — па шырокай даліне, затым зноў прарываецца праз вузкую цясніну. Ніжэй г. Кутаісі выходзіць на Калхідскую нізіну, дзе разбіваецца на рукавы. Пры ўпадзенні ў Чорнае мора ўтварае дэльту. Асноўная частка сцёку (да 90 %) скідваецца ў мора па канале, зробленым у 1939 годзе для аховы г. Поці ад затапленняў падчас вялікіх паводак. Жыўленне змяшанае, з перавагай дажджавога, а ў вярхоўях ледавіковага. Разводдзе з сакавіка па кастрычнік; паводкі на працягу ўсяго года. Сярэдні расход вады ў вусці 405 м³/с. Вада вельмі мутная (увесну да 2650 г/м³). На Рыёні — Гумацкая і Рыёнская ГЭС. Вада выкарыстоўваецца ў сярэднім цячэнні для ірыгацыі.
Катэгорыя:Рэкі Грузіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Чорнае мора