Наша гісторыя — беларускі навукова-папулярны ілюстраваны часопіс.

Першы нумар часопіса выйшаў 17 жніўня 2018 годаТакога яшчэ не бывала: у продажы з’явіўся новы ілюстраваны часопіс «Наша гісторыя». Выдаўцом яго выступіла рэдакцыя інтэрнэт-партала «Наша Ніва»«Наша Ніва» выдала ілюстраваны гістарычны часопіс: «Нават расейцы і ўкраінцы такога ня маюць». Першы наклад быў раскуплены за некалькі дзён, таму быў выдадзены дадатковы наклад.

Рубрыкі часопіса: Адкуль наш род, Біяграфія, Палітыка, Рэч Паспалітая, Вайсковая слава, СССР, Народы Беларусі, Пра-свет, Турыстычныя кірункі, Наша страва, Кухонныя гісторыі, Простыя рэчы, Гаспадарка, Анекдоты, Комікс.

У сакавіку 2021 года ў аднабаковым парадку «Белсаюздрук» спыніў распаўсюд часопіса «Нашай Нівы», «Белкніга», даччыная сетка крамаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, таксама адмовілася яго прадаваць, у красавіку гэтак жа зрабіла «Акадэмкніга», якая належыць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, таксама стала вядома, што «Белпошта» скасуе дамову з яго выдаўцом з ліпеня 2021 года.

8 ліпеня 2021 года разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны Андрэй Дынько нібыта за арганізацыю пратэстаў. 12 ліпеня 2021 года сумеснай заяваю дзесяці арганізацый, у тым ліку Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінскага камітэта, Беларускага ПЕН-цэнтра, галоўны рэдактар быў прызнаны палітычным зняволеным.

Зноскі

Катэгорыя:Часопісы Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:2018 год у Беларусі Катэгорыя:Навукова-папулярныя часопісы Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі