«Брестский курьер» () — былая інфармацыйна-аналітычная газета ў Брэсце. Заснавальнік — ТАА «Рэдакцыя газеты „Брэсцкі кур’ер“».

Выдавалася ў 1990—2018 гадах на рускай і беларускай мовах штотыдзень. Асвятляла палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё Брэста і вобласці. Была ўдзельніцай Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».

У 2015 годзе рэдакцыя вымушана скараціць тыраж газеты праз эканамічныя праблемы.

У канцы 2017 года штотыднёвік «Брестский курьер» перажыў цяжкі фінансавы крызіс, у выніку галоўны рэдактар выдання звярнуўся да чытачоў з просьбай пра аказанне газеце матэрыяльнай дапамогі. Аднак зварот не меў чаканага водгуку і рэдакцыю пакінула не толькі каманда журналістаў, за выключэннем галоўнага рэдактара і ягонай жонкі, але і ўвесь дапаможны і тэхнічны персанал. У 2018 годзе друкаваная версія выдання спыніла існаванне. У 2019 годзе ўладальнікі выдання выставілі на продаж абодва рэдакцыйныя будынкі, размешчаных па вул. 17-га верасня, 22-24.

У ліпені 2023 года сайт газеты ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Літаратура

Спасылкі Афіцыйная старонка «Брэсцкага кур’ера»

Катэгорыя:Газеты Брэста Катэгорыя:Аб’яднаныя Масмедыі Катэгорыя:Культура Брэсцкай вобласці Катэгорыя:1990 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Штотыднёвыя газеты Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы» Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі