Міхаіл Захаравіч Барсукоў (, в. Лушна, Полацкі павет, Віцебская губерня — ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1948 годзе БПІ. Працаваў у інстытуце «Мінскпраект».

Творчасць

Работы ў Мінску: будынак Упраўлення Беларускай чыгункі (1948—1952, у сааўт.), інстытутаў гісторыі партыі пры ЦК КПБ (1952—1955), «Архтэхбуда» (1967), удасканалення ўрачоў (1967—1972); Дом інвалідаў (1958—1960); гасцініцы «Спадарожнік» (1960—1962); СКБ тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (1966—1968). Аўтар планіроўкі плошчы на вул. Чкалава (1962), праекта рэканструкцыі клінічнага гарадка (1964).

Біяграфічныя дакументы, фотаздымкі будынкаў па праектах архітэктара і яго ліставанне захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены жонкайВольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с..

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска