Пётр Мікалаевіч Суркоў (24 ліпеня 1915 — 12 студзеня 1944) — савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра па палітчастцы 2-га батальёна 212-га гвардзейскага стралковага палка 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі 30-га стралковага корпуса 60-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія Нарадзіўся 24 ліпеня 1915 года ў вёсцы Ермакоўскае цяпер Краснаярскага края. Скончыў дзесяцігодку, працаваў настаўнікам у вёсцы Раз’езжае Краснаярскага краю. Прайшоў службу ў Чырвонай Арміі ў 1937—1940 гадах. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў армію. Скончыў палкавую школу і курсы палітскладу ў 1942 годзе, ваенна-палітычнае вучылішча ў 1943 годзе.
Гвардыі старшы лейтэнант Суркоў П. М. асабліва вызначыўся падчас фарсіравання Дняпра на поўначы ад Кіева, у баях пры захопе і ўтрыманні плацдарма ў раёне вёсак Глебаўка і Яснагародка (Вышгарадскі раён Кіеўскай вобласці) на правым беразе Дняпра восенню 1943 года
На працягу верасня ўдзельнічае ў цяжкіх баях за ўтрыманне і пашырэнне плацдарма.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за паспяховае фарсіраванні ракі Дняпро паўночней Кіева, трывалае замацаванне плацдарма на заходнім беразе ракі Дняпро і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства гвардыі старэйшаму лейтэнанту Суркову Пятру Мікалаевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Загінуў 12 студзеня 1944 года ў баях за вызваленне горада Калінкавічы Гомельскай вобласці. Пахаваны ў Калінкавічах на брацкіх могілках савецкіх воінаў і партызан.
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» № 1570 Героя Савецкага Саюза (17 кастрычніка 1943 г.); Ордэн Леніна.
Памяць
На радзіме Героя ў вёсцы Ермакоўскім Ермакоўскага раёна Краснаярскага краю яго імем названая вуліца. На будынку школы ў вёсцы Раз'езжанскім Краснаярскага краю, дзе ён працаваў настаўнікам, устаноўлена мемарыяльная дошка. Імем П. Н. Суркова названая вуліца ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці Беларусі. У Калінкавічах напярэдадні Дня Вялікай Перамогі з'явіўся мастацкі мурал з выявай герояў Савецкага Саюза Пятра Суркова, Аляксея Азярына і Аляксея Данілава (2026). Размешчаны па вуліцы 50 гадоў Кастрычніка. Мастакі — Дзмітрый Шкуратаў і Арцемій Саралетаў.
Літаратура
Днепр — река героев. — 2-е изд., доп. — Киев: Изд. полит. лит. Украины, 1988. — ISBN 5-319-00085-5. Навечно в сердце народном / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. Половников А Красноярцы — герои Отечественной войны. — Красноярск: Красноярское книжное изд-во, 1959.
Спасылкі
Сурков Пётр Николаевич // Праект «Память народа» Александр Веко Пётр Сурков: подвиг во имя жизни // Газета «Калінкавіцкія навіны» Публикации Красноярска . В.Гроссман. Первый день на Днепре. Григорьев В. Святая зямля Ясногородки. — В кн: Земля героев. — Кемерово: Кемеровское книжное изд., 1978. — 288 с. с илл. — 10000 экз. — С. 38—48.
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Краснаярскім краі Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР