Картлійскі хрыбеткарта Грузіі — () — горны хрыбет у Грузіі, на паўднёвым схіле Вялікага Каўказа, размешчаны паміж рэкамі Пшаўская Арагві і Іоры.
Працягласць хрыбта складае больш за 100 км. Вышыні дасягаюць на поўначы 3000 м. Хрыбет складзены пераважна пясчанікамі, мергелямі, сланцамі. Схілы пакрытыя самшытавымі і дубовымі лясамі. На вяршынях — горныя лугі.
Катэгорыя:Горныя хрыбты Грузіі Катэгорыя:Горныя хрыбты Каўказа