З 2006 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь штогадова абвяшчае сферу грамадска-палітычнага жыцця, якая ў пэўным годзе будзе дамінуючым аб’ектам для развіцця ў краіне.
Спіс гадоў ЭмблемаНазва і годДакумент, якім абвешчаны годАбгрунтаванне выбара сферы жыцця краіныГод А. С. Пушкіна (1999)Год парадку і добраўпарадкавання (2003)Год маці(2006) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2005 года № 117 У мэтах выканання ўказа зацверджаны план мерапрыемстваў на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўнях. Акрамя таго, у адпаведнасці з гэтым дакументам, пачынаючы з 2006 года пры ўзнагароджанні Ордэнам маці шматдзетным маці будзе выплачвацца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму.Год дзіцяці(2007) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2007 года № 68 У 2007 годзе будзе працягвацца праца па ўзмацненні сацыяльнай падтрымкі сям’і, якая была распачатая ў 2006 годзе ў сувязі з правядзеннем Года маці.Год здароўя(2008) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 студзеня 2008 года № 1 Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для далейшага фарміравання здаровага ладу жыцця, развіцця аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту, забеспячэння экалагічнай бяспекі, захаванасці маральных каштоўнасцей і культуры ўзаемаадносін.Год роднай зямлі(2009) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2008 года № 710 Правядзенне Года роднай зямлі будзе садзейнічаць захаванню і прымнажэнню нацыянальнага духоўнага і культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны і прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народа, выхаванню моладзі ў духу любові да Айчыны.Год якасці(2010) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2009 года № 631 Аляксандр Лукашэнка: «Учора я падпісаў указ аб тым, што 2010 год у Беларусі — гэта Год якасці. Гэта не выпадкова. Мы часта казалі пра тое, што з крызісу мы павінны выйсці першымі і больш моцнымі. Дык вось — больш моцнымі нам трэба выходзіць, і іншага шляху няма, з вельмі якаснай прадукцыяй.»Год прадпрымальнасці(2011) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2011 года № 43 Аб’яўленне Года прадпрымальнасці падкрэслівае важкія дасягненні Беларусі ў стварэнні спрыяльных умоў для развіцця дзелавой актыўнасці і сімвалізуе скіраванасць беларускай дзяржавы ў будучыню, нацэленасць на прыярытэтную падтрымку людзей справы. Год прадпрымальнасці будзе садзейнічаць стварэнню новага аблічча беларускай эканомікі, разняволенню дзелавой актыўнасці і ініцыятывы, фарміраванню атмасферы здаровай канкурэнцыі, спрыяльных умоў для ўкаранення новых тэхналогій ва ўсіх сферах, павышэнню дабрабыту і якасці жыцця грамадзян.Год кнігі(2012) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 года № 618 Такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання.Год беражлівасці(2013) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2012 года № 537 Год беражлівасці стане лагічным працягам рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» ў сучасных умовах".Год гасціннасці(2014) У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая ўлічвае геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнай гонару і павагі да Айчыны.Год моладзі(2015) Дакумент прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага прыцягнення да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян.Год культуры(2016) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2015 года № 522 Указ прыняты ў мэтах аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.Год навукі(2017) Асноўнай мэтай гэтага рашэння з’яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.Год малой радзімы(2018—2022) Прэзідэнт растлумачыў, што на прыняцце такога рашэння яго падштурхнулі разважанні пра важнасць малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. Аляксандр Лукашэнка: «Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых — кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з’ехаў шукаць шчасце у іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь.»Год народнага адзінства(2021) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.Год гістарычнай памяці(2022) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1Год міру і стварэння(2023) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1Год якасці
(2024)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 375Год добраўпарадкавання
(2025)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1Год беларускай жанчыны (2026)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Палітыка Беларусі Катэгорыя:Грамадства Беларусі