Пінскае рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова ў Пінску, якая пад рознымі назвамі існавала у першай палове XIX — пачатку XX стагоддзя. Першае рэальнае вучылішча на тэрыторыі сучаснай Беларусі140 гадоў з часу заснавання Пінскага рэальнага вучылічша — першага рэальнага вучылішча на Беларусі (1872). Уваходзіла ў Віленскую навучальную акругу140 гадоў з часу заснавання Пінскага рэальнага вучылічша — першага рэальнага вучылішча на Беларусі (1872).

Размяшчалася ў адмыслова пабудаваным будынку па сучасным адрасе вул. Леніна, 39.

Гісторыя Пінскае павятовае вучылішча Пасля падаўлення паўстання 1830—1831 гадоў царскі ўрад узяў курс на русіфікацыю адукацыі ў краі і ўкараненне прынцыпаў «самадзяржаўя, праваслаўя і народнасці». У маі 1832 года быў закрыты Віленскі ўніверсітэт, а навучальныя ўстановы перайшлі ў падпарадкаванне Беларускай навучальнай акругі, папячыцелем якой стаў Р. І. Карташэўскі, які праводзіў жорсткую русіфікатарскую палітыку.

У рамках выцяснення каталіцкіх манаскіх ордэнаў з адукацыі ў Пінску было закрыта павятовае вучылішча пры францысканскім кляштары. Першапачаткова планавалася адкрыць гімназію ў закрытым бернардзінскім кляштары, аднак улады палічылі гэта занадта вялікім падарункам для мясцовых жыхароў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні. Замест гэтага пастановай Міністэрства народнай асветы ад 1 мая 1832 года ў Пінск было пераведзена Халопеніцкае прыходскае вучылішча, на базе якога было адкрыта свецкае павятовае вучылішчаСобрание постановлений по Министерству Народного Просвещения. т. 2. отд. 1. Санкт-Петербург, 1864. — С. 276..

У студзені 1834 года ўстанова была ператворана ў Пінскае павятовае дваранскае вучылішчаСобрание постановлений по Министерству Народного Просвещения. т. 2. отд. 1. Санкт-Петербург, 1864. — С. 503.. Яно прызначалася пераважна для дзяцей дваран. Доступ дзяцей іншых саслоўяў быў абцяжараны і патрабаваў спецыяльнага дазволуНГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 28304., л. 1..

Першапачаткова вучылішча было чатырохкласным, а ў 1837 годзе стала пяцікласным з шасцігадовым курсам навучання. Выкладанне вялося на рускай мове. З-за звальнення настаўнікаў-католікаў узнікла праблема з кадрамі, якую вырашалі запрашэннем настаўнікаў з Расіі. У вучылішчы выкладаў Дзмітрый Кашырын, сябар Вісарыёна Бялінскага, які вывучаў гісторыю Пінска. Законавучыцелямі былі праваслаўныя протаіерэі Іаан Маркоўскі і Васіль Грудніцкі, каталіцкі ксёндз Феліцыян Радовіч. У апошні год існавання вучылішча штатным наглядчыкам працаваў Канстанцін Ган, настаўнікамі — Канстанцін Ержыковіч, Гільберт, Пласкавіцкі, Карафа-Корбут, Аляксандр Скварцоў і Антон Лянцэвіч.

У 1852—1853 гадах для вучылішча быў пабудаваны спецыяльны двухпавярховы мураваны будынак па праекце Казіміра Скірмунта (мужа скульптара Гелены Скірмунт). Кошт будаўніцтва склаў 32 480 рублёў.

Гімназія (1858—1865) 1 жніўня 1858 года на базе дваранскага вучылішча была адкрыта Пінская мужчынская гімназія. Яна размясцілася ў тым жа будынку Скірмунта. На першым паверсе знаходзіліся канцылярыя, бібліятэка, фізічны і прыродазнаўчы кабінеты, хімічная лабараторыя, настаўніцкая, клас Закона Божага і кватэра дырэктара. На другім — 7 пакояў і актавая зала (пазней пераробленая ў царкву).

На момант адкрыцця ў гімназіі было 5 класаў і 130 вучняў. У 1859 і 1860 гадах былі адкрыты 6-ы і 7-ы класы. Першы выпуск (6 вучняў) адбыўся ў 1861 годзе. Колькасць вучняў даходзіла да 300. Большасць навучэнцаў былі каталікамі і дваранамі (напрыклад, за 1858—1871 гады з 2767 вучняў каталікоў было 1333, праваслаўных — 779).

Штат складаўся з 18 чалавек: дырэктар (жаліванне 800 руб.), 2 законавучыцелі (па 250 руб.), 7 старэйшых настаўнікаў (па 400 руб.), 3 малодшых, наглядчык, вадзіцель, урач. Першым дырэктарам стаў Іван Якаўлевіч Шульгін. На пачатковым этапе 13 з 18 супрацоўнікаў былі каталікамі. Дзякуючы ахвяраванням пінскага дваранства (2000 руб.) і яўрэйскага таварыства (538 руб.) быў набыты фізічны кабінет у маскоўскага механіка Швабэ, пазней — заалагічная і мінералагічная калекцыі.

11 верасня 1860 года пры гімназіі было адкрыта жаночае вучылішча («жаночая гімназія»), дзе бясплатна выкладалі настаўнікі мужчынскай гімназіі і іх жонкі.

Падчас паўстання 1863—1864 гадоў гімназія стала цэнтрам палітычнай актыўнасці. У 1861 годзе вучні 6-га і 7-га класаў удзельнічалі ў маніфестацыях. Пасля выключэння двух вучняў (Шуманскага і Радноўскага) адбылася забастоўка, у выніку якой быў выключаны 31 гімназіст, а старэйшыя класы закрыты. Дырэктару Шульгіну разбілі вокны, а пры ад'ездзе з Пінска ў 1862 годзе яго праводзілі лаянкай. Пасля падаўлення паўстання ў 1864 годзе ўсе 6 настаўнікаў-палякаў былі звольнены і заменены рускімі. Быў уведзены строгі нагляд за кватэрамі вучняў і сістэма паручыцельства.

Для замацавання «рускіх пачаткаў» 1 кастрычніка 1864 года ў актавай зале была асвечана дамавая царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Старастам царквы быў прызначаны адзін з настаўнікаў, а хор складаўся з гімназістаў.

Рэальнае вучылішча

У 1865 годзе навучальная ўстанова была ператворана ў рэальную гімназію, што пазбавіла выпускнікоў права паступаць ва ўніверсітэты. У 1872 годзе ўстанова была зноў перайменавана ў шасцікласнае Пінскае рэальнае вучылішча з дадатковым сёмым класам навучання. Гэта было першае рэальнае вучылішча на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Пінская гімназія лічылася адной з найбольш вядомых сярэдніх навучальных устаноў у Паўночна-Заходнім краі. У 1876 годзе адміністрацыя вучылішча прыняла рашэнне аб куплі суседняга дома, дзе размясціліся канцылярыя, архіў і сталярная майстэрня. У 1912 годзе дырэктар М. Арганаў спрабаваў выкупіць яшчэ адзін зямельны ўчастак побач, аднак гэта праблема не была вырашана да пачатку Першай сусветнай вайны.

На чале з дырэктарам працавалі 16 выкладчыкаў, 3 законанастаўнікі, інспектар. Выкладаліся руская, польская, нямецкая, і французская мовы, геаграфія, хімія, гісторыя, матэматыка, законазнаўства, касмаграфія, маляванне, чарчэнне, пачатковая ваенная навука, музыка, рамёствы, гімнастыка і інш.

У 1885 годзе ў Пінскім рэальным вучылішчы навучаліся 185 юнакоў. Выпускнікі мелі перавагу пры паступленні ў вышэйшыя тэхнічныя і сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы, на фізіка-матэматычныя факультэты ўніверсітэтаў. Сярод выкладчыкаў былі выхаванцы вучылішча, выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі, Віленскага настаўніцкага інстытута, універсітэтаў Масквы, Юр’ева, Кіева, Лейпцыгскай філалагічнай семінарыі і інш.

Першая сусветная вайна і польскі перыяд Адразу пасля пачатку ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны ў будынку гімназіі быў размешчаны ваенны шпіталь. Дзяцей і настаўнікаў прытуліла ў сваім доме Канстанцыя Скірмунт. Улетку 1915 года вучылішча было эвакуіравана ў Мазыр, паводле іншых даных — у Ржэў. Дырэктар М. Арганаў вывез архіў, аднак бібліятэка і іншая маёмасць засталіся ў Пінску. У жніўні 1915 года горад занялі нямецкія войскі, і ў будынку размясцілася ваенная камендатура. У 1918 годзе вучылішча было афіцыйна скасавана.

У 1919 годзе ў Пінск увайшлі польскія войскі. Канстанцыя Скірмунт звярнулася да камандавання з просьбай аб арганізацыі працы гімназіі і стварыла «Часовы камітэт сярэдняй школы», які атрымаў фінансаванне. Урачыстае адкрыццё Пінскай дзяржаўнай гімназіі адбылося 5 верасня 1921 года. У верасні 1939 года, пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, польская гімназія была ліквідавана, а ў яе будынку размясцілася Сярэдняя школа № 2 г. Пінска.

У цяперашні час у будынку былой гімназіі размяшчаецца аддзел адукацыі Пінскага гарвыканкама. Будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Пінскага рэальнага вучылішчаПинское реальное училище Минской дирекции народных училищ, город Пинск Пинского уезда Минской губернии .

Вядомыя выпускнікі Хаім Вейцман — навуковец-хімік, адзін з лідараў сіянісцкага руху, 1-ы прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль Міхаіл-Стэфан Іосіфавіч Курневіч — казяніцкі павятовы інжынер і архітэктар  — рускі журналіст, выдавец, сацыял-дэмакрат Мікалай Мацвеевіч Сакалоў — рускі грамадзянскі інжынер і галоўны архітэктар горада Растова-на-Доне з 1887 года Уладзіслаў-Станіслаў Аляксандравіч Чахоўскі — расійскі і польскі грамадзянскі інжынер і архітэктар

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Пінска Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэальныя вучылішчы Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя Пінска Катэгорыя:Віленская навучальная акруга Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1832 годзе Катэгорыя:1832 год у Беларусі