Аба́к, аба́ка (, ,  — дошка) — верхняя частка капітэлі, калоны, паўкалоны, пілястры на якую абапіраецца антаблемент.

Мае квадратныя ў плане абрысы з прамымі (дарычны і іанічны ордары) ці выцягнутымі (карынфскі ордар) бакамі. З’явілася ў Старажытнай Грэцыі. У розных тыпах ордара мае своеасаблівую мастацкую апрацоўку: прафіляванне, іонікі, разеткі. Пераважна пашырана ў манументальных мураваных і драўляных палацавых і грамадскіх будынках класіцызму.

Беларусь У Беларусі абак выкарыстоўваўся ў мураваных і даўляных палацавых, грамадскіх і культавых пабудовах барока і класіцызму, у т.л. у Ружанскім і Жыліцкім палацах, Ваўкавыскай і Обальскай сядзібах, саборы Святых Пятра і Паўла ў Гомелі і інш. Выкарыстоўваўся таксама 1940—1950-х гадоў у архітэктуры Мінскага галоўнага паштамта, галоўнага корпуса БНТУ ў Мінску, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску, адміністрацыйнага будынка ў горадзе Маладзечна і інш. У сучаснай архітэктуры постмадэрнісцкія інтэрпрэтацыі класічнай тэмы звычайна выключаюць абак з тэктанічных сістэм, што дазваляе перадаваць цяжар непасрэдна на капітэль ці калону.

Літаратура Лазука Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўл. і дэкаратыўн.-прыклад. мастацтва: Дапам. для вучняў. — Мн.: Беларусь, 2001. — 158 с.

Спасылкі

1911 Encyclopædia Britannica/Abacus

Катэгорыя:Архітэктурныя элементы