Якаб Кандраў (, . ; 27 верасня 1779, Кур, Швейцарыя — 20 красавіка 1836, Цярнопаль) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Біяграфія У канцы XVIII ст., знаходзячыся ў Германіі, далучыўся да Таварыства веры ў Ісуса (таксама «паканарысты», «Айцы веры»), адной з каталіцкіх кангрэгацый, заснавальнікі і ўдзельнікі, якіх імкнуліся аднавіць лад жыцця скасаванага Ордэна езуітаў і фактычна пад новай назвай адрадзіць Таварыства ІсусаИнглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 51- 52.Castelli, E.F. The Society of Jesus under Another Name. The Paccanarists in the Restored Society of Jesus / E.F. Castelli // Jesuit Survival and Restoration : A Global History, 1773—1900 / Ed. by Robert A. Maryks, Jonathan Wright. — Leiden: Brill, 2015. — p. 205..

Уступіў у Таварыства Ісуса 24 чэрвеня 1805 г. на Беларусі. Потым вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1806—1808). У 1808—1820 гг. — прафесар вышэйшай і прыкладной матэматыкі, фізікі, батанікі і астраноміі Полацкага езуіцкага калегіума і пасля яе пераўтварэння — Полацкай езуіцкай акадэміі. У навучальным працэсе шырока выкарыстоўваў экспанаты езуіцкага музея. (Падрабязней пра выкладанне Я. Кандраў сваіх курсаў гл. Т. Б. БліноваБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 167—168..) 15 жніўня 1817 г. склаў у Полацку апошнія зарокіCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. .

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выкладаў матэматыку ў горадзе Навары (Італія), а ў апошнія гады жыцця чытаў курсы філасофіі і натуральнай гісторыі ў Цярнопальскім езуіцкім калегіуме, дзе стварыў кабінет натуральнай гісторыіBrown, Józef. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego. — Poznań: Ludwik Merzbach, 1862 — s. 150.

Памёр і пахаваны ў Цярнопалі.

Навуковыя працы Elementa Geometriae Theoreticae et Practicae Authore Jacobo Condrau Societatis Jesu. Polociae : Typis Akademicis Soc. Jesu, 1818. Trigonometria plana et sphaerica autore Jacobo Condrau. Polociae: Typis Akademicis Soc. Jesu, 1819.Кнігадрук у Полацку (1774—1829) : бібліяграфічнае выданне / Міхась Баўтовіч. — Полацак : Выдавецкая ініцыятыва ″Полацкае ляда″, 2018. — с. 170, 177 Opisanie rzadkiego Kompasu zvanego: Πάνταδείχνουν / Miesięcznik Połocki. 1818. T 3. nr 11. — s. 214—222.

Літаратура Archivum Romanum Societatis Iesu. Catalogs SJ 1774—1729 Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі