Ветраны млын — вятрак на тэрыторыю музея «Дудуткі».
Гісторыя Млын быў пабудаваны ў 1903-05 гадах братамі Міхаілам Іванавічам і Іванам Іванавічам Паляковымі ў в. Бярозаўка Кармянскага р-на Гомельскай вобласці.
Пры правядзенні калектывізацыі млын стаў калгасным, а яго гаспадары былі высланы ў Сібір.
Млын працаваў да пачатку 70-х гадоў XX ст., а потым знаходзіўся ў закінутым стане і паступова разбураўся. Па ініцыятыве заснавальніка музея Яўгена Будзінаса ў чэрвені 1992 годзе млын быў прывезены на тэрыторыю музея «Дудуткі», адноўлены брыгадай цесляроў Віктара Карачуна пад кіраўніцтвам архітэктара Сяргея Сергачова і мастака Барыса Цітовіча.
Справа ад млына знаходзіцца «Хата завознiка», у якой сяляне, што прывозілі збожжа на млын і не паспявалі ў гэты дзень яго змалоць, маглі павячэраць і застацца пераначаваць.
Архітэктура Адносіцца да збудаванняў шатровага (галандскага тыпу). Яго вышыня складае 14 метраў, збудаванне 5-ці яруснае.
Галерэя
Спасылкі Млын // dudutki.by
Катэгорыя:Ветраныя млыны Беларусі Катэгорыя:Дудуткі Катэгорыя:Бярозаўка (Кармянскі раён) Катэгорыя:1905 год у Беларусі Катэгорыя:Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі