Нікодам Мусніцкі (таксама Нікодым Мусніцкі, ; 16 лютага 1765, Упіцкі павет, Жамойць, Літва — 16 студзеня 1805, Полацк) — паэт, драматург, гісторык і педагог.
Біяграфія Дзяцінства правёў у езуіцкім канвікце ў ПолацкуWiadomość o zyciu i pismach X. Nikodema Muśnickiego T.J. przyłanczeniem treści i wyiątków tłumaczonych z iegoź poematu łacińskiego De Christi ab inferis reditu // Miesięcznik Połocki. 1818, T. 1, nr 4. — s. 27-28.. Пасля курса рыторыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме паступіў у Полацкі навіцыят і 25 ліпеня 1781 г. далучыўся да Таварыства Ісуса. У 1782—1783 гг. вучыўся ў педагагічнай семінарыі ў Оршы і вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Выкладаў рыторыку і паэзію (1787—1788) у Мсціславе, а потым вярнуўся ў Полацк, каб прайсці курс тэалогіі. У 1791 г. быў высвечаны на ксяндза.
У 1792—1793 гг. — прафесар рыторыкі ў Полацку. Прэфект школ (1793—1794) у Оршы; рэгент канвікта, а потым прафесар філасофіі ў Віцебскім езуіцкім калегіуме (1795—1800) 15 жніўня 1798 г. даў манаскія абяцанні. З 1800 па 1805 гг. — прафесар тэалогіі, права і гісторыі ў Полацкім езуіцкім калегіуме.
Памёр 16 студзеня 1805 г. у ПолацкуCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. .
Творчасць Аўтар шэрагу драматычных твораў, у т.л. дыдактычных камедый «Дзівак» («Dziwak», 1800) і «Падазронасць» («Podejrzliwość» 1802), класіцыстычнай трагедыі «Тэатральныя забаўкі» («Zabawki teatralne», у 2-х тт., 1803), і паэтычных зборнікаў («Poetyckie zabawki», 1803 і «Drobniejsze poetyckie zabawki», 1804). Драматычныя творы пісаліся на патрэбу школьнага езуіцкага тэатра, які быў вельмі модны ў XVIII ст. і стаў асновай развіцьця тэатру наогул. Большасьць п’ес напісаных Н. Мусьніцкім характэрныя менавіта для школьнага тэатру і маюць павучальны-дыдактычны характар.
Найбольшую вядомасць атрымаў праз гераічную паэму ў дзесяці песнях «Палтава» (створана ў 1790 г., а надрукавана ў Полацку ў 1803 г.), у якой услаўляецца перамога рускіх войскаў Пятра I над шведамі. Твор выклікаў у 1817—1818 гг. вострую ідэйную палеміку на старонках перыядычнага друку Беларусі і Літвы (гл., напрыклад, артыкул Вінцэнція Бучынскага Na zarzuty Iana Styczyńskiego przeciw obronie poematu X. N. Muśnickiego pod tytulem Pułtawa, odpowiedź X. Wincentego Buczyńskiego T.J.Na zarzuty Iana Styczyńskiego przeciw obronie poematu X. N. Muśnickiego pod tytulem Pułtawa, odpowiedź X. Wincentego Buczyńskiego T.J. // Miesięcznik Połocki. 1818, T. 1, nr 4. — s. 113—132.).
Займаўся вывучэннем гісторыі беларускіх езуітаў, якім прысвяціў працу «Historia Societatis Iesu Rossiacae, conservatae in Alba Russia et propagatae»Глагоўская, Л. «Historyograf białoruski Muśnicki pisze…» / Л. Глагоўская // Czasopis.pl .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Глагоўская, Л. «Historyograf białoruski Muśnicki pisze…» / Л. Глагоўская // Czasopis.pl
Катэгорыя:Багасловы Польшчы Катэгорыя:Езуіты Польшчы Катэгорыя:Драматургі Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Педагогі Польшчы Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Драматургі XVIII стагоддзя