Максі́м Леані́давіч Ермало́віч (, , Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2022—2024).
Біяграфія Нарадзіўся 26 чэрвеня 1977 года ў Лепелі. Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». У 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі Упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны»Пасол Рэспублікі Беларусь .
У 1999 годзе працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі № 2 Дзяржаўнага падатковага камiтэта па Фрунзенскім раёне Мінска. З ліпеня 1999 года па 2002 год займаў розныя пасады ў Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі (пазней Міністэрства па падатках і зборах). У 2002 годзе перайшоў працаваць у Міністэрства фінансаў Беларусі. Займаў пасады кансультанта ўпраўлення аналізу і планавання даходаў бюджэту, намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела планавання і ўліку даходаў бюджэту галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. У 2007—2011 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. У 2011—2014 гадах — намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь. З 2014 года працаваў першым намеснікам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь.
31 снежня 2018 года быў прызначаны Міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь.
20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве. У ліпені 2022 года адкліканы з ЛонданаБеларусь отозвала своего посла из Великобритании. МИД объяснил это решение.
1 жніўня 2022 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьМаксім Ермаловіч зменіць Дзмітрыя Крутога на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
23 студзеня 2024 года вызвалены з пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў сувязі з тым, што зойме пасаду члена Калегіі (міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісііЛукашэнка вызваліў з пасад Ермаловіча і Татарыцкага. Яны будуць працаваць у ЕЭК
Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міністры фінансаў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі