Помнік Канстанціну Цыялкоўскаму — помнік у Мінску, прысвечаны рускаму вучонаму і даследчыку, заснавальніку сучаснай касманаўтыкі Канстанціну Цыялкоўскаму

Устаноўлены ў 1965 г. у парку імя М. Горкага (скульпт. А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі).

Апісанне Паплечны бюст вучонага з бетону з мармуровай крошкай пастаўлены на пастаменце прамавугольнай формы. Вышыня пастамента складае 3 м, бюста 1,5 м. Пластыка рысаў твару абагульнена. Нешматлікія матывы руху - валасы, нібы ветрам адкінутыя з высокага ілба, плашч, што развяваецца, — асацыіруюцца з тэмай палёту, надаюць вобразу рамантычнае гучанне. Белы колер бюста добра суадносіцца з ружовым пастаментам і шэрымі плітамі дарожкі, што вядзе да помніка.

Літаратура

Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск) Катэгорыя:Помнікі Канстанціну Цыялкоўскаму Катэгорыя:1965 год у Мінску Катэгорыя:Творы Андрэя Заспіцкага Катэгорыя:Творы Льва Гумілеўскага