Blood Omen: Legacy of Kain — відэагульня ў жанры action/adventure, першая ў вядомай серыі Legacy of Kain (Спадчына Каіна). Распрацоўка гульні належыць кампаніі Silicon Knights, якая ў наступных чатырох сіквэлах перадала эстафету Crystal Dynamics — выдаўцы першай часткі гэткай серыі.

На пачатку сюжэту гулец бярэ ролю Каіна, забітага двараніна, які атрымаў шанец для помсты, стаўшы вампірам. Атрымаўшы сілу, ён вандруе па Насготу (Nosgoth) з надзеяй адшукаць вылячэнне свайго праклёну, але паступова пачынае разглядаць сваю трансфармацыю як благаславенне. Гульня атрымала станоўчыя водгукі за высакаякаснае агучванне, змрочную атмасферу і захапляльны сюжэт.

Сюжэт Гульня адлюстроўвае добра прадуманую і выдатна распрацаваную сюжэтную лінію аб падмане, здрадзе і маніпуляцыі галоўным героем. Каін, юны дваранін, гіне ад рук забойцаў пасля таго, як яму адмовілі ў начлегу ў бліжэйшай карчме. Пасля смерці некрамант Мартаніўс дзеля помсты прапаноўвае яму новае жыццё ў якасці вампіра. Каін лёгка забівае сваіх забойцаў, але Мартаніўс пераконвае яго ў тым, што гэта былі толькі пешкі, а сапраўдныя злачынцы мусяць быць знойдзены каля Калон Насгота (the Pillars of Nosgoth), якія абараняюць Насгот ад знішчэння. Тамака здань Арыель, мінулай абаронцы Калоны Баланса, паведамляе яму, што людзі-ахоўнікі Калон, абараняючы іх, звар’яцелі і павінны быць забіты дзеля захавання Калон.

Каін пагаджаецца. Ён адпраўляецца на пошук ахоўнікаў Калон і наведвае іх крэпасці, атрымліваючы дадатковыя сілы і выпадкова сустракаючы дзіўных і незразумелых асоб, кшталту Аракула, які паведамляе яму пра Нэмезіса і раіць шукаць падтрымкі ў магутнага вампіра Ворадара. Пасля знішчэння некаторых ахоўнікаў Каін даведваецца, што армія Нэмезіса — заганнага валадара, калісьці званага Уільямам Справядлівым, — ужо на шляху да заваявання Насгота. Каін імкнецца нейтралізаваць пагрозу праз выкарыстанне Машыны Часу (Time streaming device), якую ён знайшоў у кафедральным саборы горада Авернус, каб вярнуцца на 50 год раней у мінулае і забіць караля Уільяма. Ён дасягае сваёй мэты, але ў змененай гісторыі забойства Уільяма спрычыніла рух генацыду супраць вампіраў, у якім ён іграе ролю апошняга выжылага з гэтага роду. Каін нарэшце разумее, што дзеля змены гісторыі ім маніпуляваў ахоўнік Часу Мобіўс, які сімуляваў Аракула. Пазней гіне і ён.

На гэты момант Каін выпадкова сустракае двух застаўшыхся ахоўнікаў, якія змагаліся паміж сабой: Мартаніўса і Анакрота-Алхіміка. Мартаніўс забівае Анакрота, і Каін уступае з ім у барацьбу, мяркуючы, што ён мусіць быць апошнім ахоўнікам Калон. Пасля паразы Мартаніўса ён пераўтвараецца ў монстра, які з’яўляецца ініцыятарам забойства Арыель і Каіна, часткай плана якога мусіла быць знішчэнне Калон Насгота.

Пасля перамогі над монстрам Каін даведваецца, што ён — апошні ахоўнік Калон, ахоўнік Калоны Балансу. Ён паўстае перад выбарам: ахвяраваць сабой і выратаваць Насгот, вызваліць здань Арыель коштам асуджэння вампіраў на выміранне ці адмовіцца ад самаахвяравання і дазволіць Калонам пасці. Наступныя серыі заснаваны на выбары Каіна, у якім ён адмовіўся прынесці сябе ў ахвяру. Сіквэл Blood Omen 2 адлюстроўвае перапрацаваную хаду гісторыі праз 400 год пасля падзення Калон у выніку падзей у Soul Reaver 2.

Персанажы

Каін: галоўны персанаж Blood Omen. Каін быў забіты невядомымі разбойнікамі каля карчмы ў Ziegsturhl. Некрамант Мартаніўс прапанаваў яму адпомсціць. Каін згадзіўся і быў уваскрэшаны вампірам. Арыель: пры жыцці Арыель была ахоўніцай калоны Балансу. Яна была забіта Мартаніўсам, які быў апантаны Лордам Хілдэн. Арыель трымае Каіна ў невядомасці аб яго сапраўдным лёсе, выкарыстоўваючы яго ў якасці забойцы Круга Дзевяці. Мартаніўс: моцны некрамант і ахоўнік калоны Смерці. Менавіта ён падрыхтаваў забойства і ўваскрашэнне Каіна. Мартаніўс раіў Каіну адшукаць свой сапраўдны лёс у якасці Спадкаемца Балансу. Ён ведаў, што будзе забіты. Пры забойстве Арыель ён быў апантаны Лордам Хілдэн. Таксама з’яўляецца прыхільнікам культу Хаш’ак’гіка (насамрэч Турэля). Мобіўс: ахоўнік калоны Часу. Ён падахвоціў Каіна да забойства Уільяма Справедлівага, каб распаліць вайну супраць вампіраў. Мобіўс быў тым, хто ўручыў Уільяму Выкрадальнік. Ён падманваў Каіна пад маскай аракула Насгота. З’яўляецца прыхільнікам культу Хаш’ак’гіка. Малек: фанатычны святар Сарафані, ахоўнік калоны Канфлікту. Яго дадатковым абавязкам была абарона Круга Дзевяці, праваліўшы якую, ён знявольваецца ў сваіх даспехах. Напраптар: ахоўнік калоны Разуму. Пасля смерці Арыель ён стаў вар’ятам, транслюючы сваё шаленства на іншых членаў Круга Дзевяці. Бэйн Друід: ахоўнік калоны Прыроды. Яго сілы тычацца ўсіх прыродных з’яў — раслін і жывёл, нават надвор’я. Дэ Джоўль: ахоўніца калоны Энергіі. Яе магічны талент дазваляе ёй убіраць і перанакіроўваць энергію ў сваіх мэтах. Азімут: ахоўніца калоны Вымярэнняў. Яна была валадаром горада Авернус і адаронцам тамтэйшага духавенства. Ворадар: кіраўнік усіх вампіраў і апошні з гэтага роду пасля Каіна. Ён дапамог Каіну перамагчы Малека і быў забіты ў сваім маёнтку арміяй Мобіўса. Уільям Справядлівы: брутальны тыран, вядомы як Нэмезіс, калісьці быў званы Уільямам Справядлівым. Машына Часу адправіла Каіна на 50 год назад у мінулае Насгота, дзе ён знаходзіць і забівае караля да таго, як ён стане бедствам для ўсяго Насгота. Кароль Отмар: мудры і паважны кароль Вілендорфа. Каін знайшоў яго зломаным чалавекам, калі той аплакваў згубу сваёй дачкі. Лялечнік Эльзевір скраў яе душу. Эльзевір: Калі кароль Отмар абвясціў пачатак спаборніцтва на лепшую ляльку ў гонар дня нараджэння сваёй дачкі, Эльзевір зрабіў найлепшую з усіх. У якасці прыза ён узяў пасму валасоў прынцэсы, праз якую ён і скраў яе душу. Лорд Хілдэн: кіраўнік усіх Хілдэн, таксама кантралюе Мартаніўса. Ён з’яўляецца ў сваёй дэманічнай форме пад канец Blood Omen. У Blood Omen 2 ён з’яўляецца галоўным адмоўным героем. Ірмок-дзівак: У Blood Omen у паўночна-ўсходнім куце Steinchencröe Каін сустракае вар’ята, які ўважліва перамешвае змесціва свайго рондаля. Дзівак вызначыў Каіна як ізгоя грамадства, падобнага да сябе.

Спасылкі Старонка Blood Omen на неафіцыйным расійскім фан-сайце

Катэгорыя:Legacy of Kain Катэгорыя:Відэагульні 1996 года