Аляксандр Дзмітрыевіч Сідарук (нар. , , Брэсцкая вобласць) — беларускі дыпламат.

Біяграфія У 1992 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1992—1995 гадах працаваў у аддзеле знешнеэканамічных сувязяў Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. У 1995 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».

У 1995—2000 гадах працаваў ва ўпраўленні міжнародных эканамічных адносін і кіраванні агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Рэспублікі Беларусь. У 1998—1999 гадах — афіцэр па рэгіянальнай стабілізацыі Місіі АБСЕ ў Босніі і Герцагавіне. У 2000—2004 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія. У 2004—2007 гадах — начальнік аддзела ахоўных мер і доступу на рынкі упраўлення знешнегандлёвай палітыкі Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі. У 2007—2011 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. У 2011—2013 гадах працаваў ва ўпраўленні еўразійскай інтэграцыі МЗС Беларусі. У 2013—2017 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення Расіі МЗС Беларусі.

26 снежня 2017 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Ангола, Рэспубліцы Зімбабвэ, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія. Займаў гэтыя пасады да 20 лістапада 2023 года.

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца першага класа і другі клас дзяржаўнага служачага. Валодае англійскай і французскай мовамі.

Смя’я Жанаты, мае дачку.

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь