Юрый Сяргеевіч Іўжанка (нар. , г. Вінаградаў, Закарпацкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1972 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. 3 1972 года працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект», з 1981 года галоўны архітэктар Магілёва, з 1987 года галоўны архітэктар інстытута «Магілёўграмадзянпраект», з 1990 года кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі і галоўны архітэктар праектаў інстытута «Магілёўграмадзянпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1980 года. Пражывае ў г. Магілёў.
Творы
Асноўныя работы ў Магілёве: інтэр’еры магазіна «Залатая рыбка», будынкі Кастрычніцкага райвыканкама (1981, у сааўтарстве з А. А. Мельнікавым), інспекцыі Дзяржстраха (1981), 70-кватэрны жылы дом па завулку Мігая (1982, у сааўтарстве з Я. Г. Бранцавым), Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама (1983), цір лучнікаў «Робін Гуд» (1984, у сааўт.), памятны знак «Зямлянка» (1984) у Магілёве.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Магілёва Катэгорыя:Члены КПСС