Сяргей Паўлавіч Крывашэ́еў (нар. , г. п. Старобін, Салігорскі раён) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1999). Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры.

Біяграфія Скончыў у 1967 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі Н. Н. Макляцова, Я. Л. Заслаўскі, Н. Я. Трахтэнберг). 3 1967 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў з 1974 года (членскі білет № 294). Пражывае ў Гомелі.

Творчасць Асноўныя работы: генпланы Гомеля (1977), Мазыра (1981), Рэчыцы (1980, усе ў сааўт.), праекты дэталёвай планіроўкі цэнтра (1979) і жылых раёнаў Валатава (1985) у Гомелі, жылога раёна вул. Пралетарская—Целепуны (1976) па вул. Інтэрнацыянальнай у Мазыры (1979/1986), у планіроўцы жылых раёнаў Сельмаш і Асаўцы (1978), Пралетарскі Луг-1 (1986) у Гомелі, Светлагорскай шашы ў Рэчыцы (1983), жылы раён «Паўднёвы» ў Гомелі (1983; дыплом 1 ступені Дзяржбуда БССР); забудова мікрараёнаў № 5 (1990), 5а, 16 і 19 у паўднёвай частцы «Валатава» (пабудаваны ў 1987—1991), 17 (пабудаваны ў 1986), 20 па вул. Каменшчыкава (пабудаваны ў 1989), 21, 53 па Рэчыцкай шашы (забудоўваюцца, 1990), 59 (праект 1991) у Гомелі; праекты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў — аўтар; мікрараён № 5 (пабудаваны ў 1977), 7 (1982) у Мазыры, пасёлак «Крынічны» каля Мазыра (1978; Сярэбраны медаль ВДНГ); сяло «Троецкое» са Святая-Траецкім манастыром на граніцы трох Рэспублік — Беларусі, Украіны і Расіі (1996); рэканструкцыя ЦПКіА імя Луначарскага ў Гомелі; рэканструкцыя парку ў Шклове Магілёўскай вобласці; рэканструкцыя плошчы Перамогі ў Гомелі.

Узнагароды Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1999). Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларусі (1995).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Мазыра