Глыбо́кае () — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, у басейне ракі Пясіна.
Возера размешчана за Палярным кругам, у паўднёвай частцы паўвострава Таймыр, на захадзе плато Путарана. Плошча паверхні 136 (143Озеро Глубокое (Омук-Кюёль) // Государственный водный реестр РФ) км². Даўжыня возера 43Измайлова А. В. Глубокое озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км, найбольшая шырыня 5 км. Найбольшая глыбіня каля 200 м, сярэдняя — 16 м. Плошча вадазбору 4400 км². Жыўленне возера змяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў чэрвені — пачатку ліпеня.
Праз возера працякае рака Глыбокая і злучае яго з возерам Мелкае. У Глыбокае ўпадаюць рэкі Чачыр, Муксун, Гудке-Дапту, Паўночны Ікэндэкіт, Кылтэлар, Яшчкун.
У возеры водзяцца галец, акунь, харыус і іншыя віды рыб.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Озеро Глубокое (Омук-Кюёль) // Государственный водный реестр РФ Измайлова А. В. Глубокое озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Азёры Краснаярскага края