Беразя́нка — былая вёска ў Пухавіцкім сельсавеце Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. акупіравана нямецкімі войскамі. 6 верасня 1943 г. вёска была спалена. Пасля вайны не была адноўлена.
Падчас вайны ў вёсцы жыў Уладзімір Паўлавіч Сухаверхаў і разам з мастаком Соф’яй Лі дапамагалі партызанам і падпольшчыкам Мар’інай ГоркіПартызанскі рух/ Сайт Марьина Горка on-line .
На месцы, дзе некалі знаходзілася вёска, усталяваны абеліск з імёнамі загінулых жыхароў.
Насельніцтва Да вайны было 19 хат і 80 людзей, пасля вайны не засталося ні адной хаты, загінулі 43 чалавекі.
Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі Была деревня Березянка…
Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі