Гло́ўсевічы (, ) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзеравянчыцкага сельсавета.
У 1940—1973 гадах цэнтр Глоўсевіцкага сельсавета.
Назва Тут сама па суседстве, у Жыровіцах, у XVII ст. фіксавалася прозвішча Глаўсевіцкі ("Głowsiewickі")https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:33S7-9RSV-FX7?i=74&cc=1910265&cat=1447038.
Славутасці
Капліца ў імя свяціцеля Кірыла Туроўскага. Знаходзіцца на могілках, куды была перанесена ў 1960-я гады з цэнтра вёскі і пастаўлена на месцы разабранага драўлянага храма. Пабудавана ў пачатку 20 ст. Кампактнае зрубнае збудаванне пад 2-схільным дахам, завершаным над фасадам каркасным шатровым ліхтаром. Фасад вырашаны 2-слуповай лоджыяй. Будаўніцтва вясковага храма плануецца.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары Васіль Рыгоравіч Супрун, беларускі паэт Іван Хомчык (1915—1984) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг. у Заходняй Беларусі. Іван Ціхан, беларускі спартсмен, алімпійскі медаліст
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Дзеравянчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна