Антон Андрэевіч Рыжкоў (1920—1944) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Антон Рыжкоў нарадзіўся 5 сакавіка 1920 года ў вёсцы Абрамаўка (цяпер — Талоўскі раён Варонежскай вобласці). Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў спачатку ў калгасе, затым на машынна-трактарнай станцыі, на заводзе. У кастрычніку 1940 года Рыжкоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З ліпеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Да верасня 1943 года гвардыі старшы лейтэнант Антон Рыжкоў камандаваў ротай 29-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 28 верасня 1943 года рота Рыжкова пераправілася праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняла актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, адбіўшы вялікую колькасць контратакаў праціўніка. У крытычны момант бою Рыжкоў асабіста падняў сваю роту ў рукапашную атаку, вывеўшы яе з акружэння.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ў баях на захопленым плацдарме» гвардыі старшы лейтэнант Антон Рыжкоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.. Ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка» ён атрымаць не паспеў, так як 28 студзеня 1944 года загінуў у баю.
Першапачаткова быў пахаваны ў брацкай магіле ля вёскі Церабаў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, пазней перапахаваны ў брацкую магілу на Кургане Славы ў Мазыры.
Быў таксама узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём.
У гонар Рыжкова ў Талавой усталяваны яго бюст.
Памяць
На Кургане Славы ў Мазыры ў памяць пра Героя ўстаноўлена мемарыяльная пліта.
Літаратура
Гринько А. И., Улаев Г. Ф. Богатыри земли Воронежской. — Воронеж, 1965. Мальков. Д. К. Сквозь дым и пламя. — М.: Воениздат, 1970.
Катэгорыя:Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Мазыры Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці