Кунцаўшчына () — станцыя Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Каменная Горка» і «Спартыўная». Адкрыта 7 лістапада 2005 года ў складзе пятага ўчастка Аўтазаводскай лініі, які ўключаў тры станцыі.
Канструкцыя Калонная станцыя мелкага залажэння, двухпралётная, з шэрагам круглых калон. У аздабленні калон ўжытая металакераміка, падлог — граніт. Столь станцыі — ячэістая, аздобленая залацістым алюмініем.
Выхады «Кунцаўшчына» размешчаная пад перасячэннем вул. Прытыцкага і Ляшчынскага, на мяжы мікрараёнаў Захад і Кунцаўшчына.
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:2005 год у Мінску