Карай Шафер, таксама Карл Шафер (, Вена — , Будапешт, Венгрыя) — венгерскі неўролаг, неўрапатолаг і псіхіятр. Валокны аксонаў нейронаў ад CA3 да CA1 , так званыя , названы ў яго гонар. Стваральнік уласнай неўрапаталагічнай школы.

Біяграфія Нарадзіўся ў Вене, дзе працаваў па кантракце яго бацька, па прафесіі мастак-скульптар. Ад нараджэння ён валодаў нямецкай як другой роднай мовай, тым не менш лічыў сябе за венграм, і ў бацькоўскім доме гаварыў па-венгерску (у адрозненне ад свайго брата Фрыджыса). Вывучаў медыцыну ў Будапешце, таксама наведваў лекцыі ў Вене. Скончыў універсітэт у 1888 годзе, пасля чаго ўладкаваўся на працу ў якасці памочніка Карая Лауфенаўэра ў яго будапешцкай лабараторыі. У тым жа годзе ён апублікаваў сваю першую неўрапаталагічную працу ў нямецкім часопісе «». З 1889 па 1895 год працаваў у якасці асістэнта ў Аддзеле псіхіятрыі Універсітэта ў Будапешце. У 1891 годзе, вучыўся ў Франкфурце-на-Майне ў і . У 1893 годзе стаў прыват-дацэнтам  неўрапаталогіі і неўралогіі. У 1895 годзе ён пакінуў клініку Лаўфенаўэра і быў прыняты на працу ў якасці лекара ў Шпіталі Лізаветы і неўролага ў Клініцы Прынца Альберта Апоньі. У 1899 годзе стаў прафесарам, аднак без кафедры. У 1912 годзе Шафер атрымаў званне экстраардынарнага прафесара, і яму было даручаны зноў створаны Аддзел гісталогіі мозгу. У 1919 годзе ён быў звычайным прафесарам псіхапаталогіі і неўрапаталогіі. У 1925 стаў прафесарам псіхіятрыі.

У 1902—1905 гады ён падрабязна апісаў неўрапаталогію .

Вучнямі Schaffera былі, у прыватнасці, Дэжэ Мішкальцы, , , Лаяш Анг’ял, , , Ласла Эпштэйн, , , , Эрнё Фрэй, Ласла Баласа, і Leel-Ossy L. Károly Schaffer: founder of Hungarian neuropathology. «Brain Pathology». 6 (4), s. 389-92, 1996. PMID: 8944312..

Памёр 16 кастрычніка 1939 года ў Будапешце. Пасмяротныя ўспаміны напісалі Дэжэ МішкальцыMiskolczy D. Karl Schaffer 7. September 1864-15. Oktober 1939. «Deutsche Zeitschrift für Nervenheilkunde». 150 (5-6), 1940. DOI: 10.1007/BF01761646. і Scholz W. Karl Schaffer †. «Zeitschrift für die gesamte Neurologie und Psychiatrie». 168 (1), s. 36, 1940. DOI: 10.1007/BF02871549..

Выбраныя творы

Über das morphologische Wesen und die Histopathologie der hereditär-systematischen Nervenkrankheiten. Berlin, 1926 Az elmebetegségek és kapcsolatos idegbetegségek kórtana. Budapest, 1927 Miskolczy D, Шаффер. К. Anatomische Wesenbestimmung der hereditär-organischen Nerven-Geisteskrankheiten. Szeged, 1936 Histopathologie des Neurons. Budapest-Leipzig, 1938 Grundsätzliche Bemerkungen zur Pathogenese der amaurotischen Idiotie. (1932/33)

Літаратура

Fischer I: Biographisches Lexikon der hervorragenden Ärzte der letzten fünfzig Jahre. Band 2. München-Berlin: Urban & Schwarzenberg, 1962, s. 1372-1373. Madelaine R. Brown, László N. Tauber: Károly Schaffer. W: Webb Haymaker (red.): The Founders of Neurology. One Hundred and Thirty-Three Biographical Sketches. Prepared for the Fourth International Neurological Congress in Paris by Eighty-Four Authors. Springfield: C.C.Thomas, 1953, s. 207-211.

Спасылкі

Magyar Életrajzi Lexikon 1000—1990

Катэгорыя:Выкладчыкі Будапешцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Неўролагі Катэгорыя:Псіхіятры