Пётр Аляксеевіч Данілаў (15 кастрычніка 1915 — 21 лютага 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, памочнік начальніка палітаддзела 3-й арміі Беларускага фронту па працы сярод камсамольцаў, маёр. Герой Савецкага Саюза (пасмяротна, 1944).
Біяграфія Нарадзіўся 2 кастрычніка (15 кастрычніка па новым стылі) 1915 года ў в. Малая Агароўка Расійскай імперыі, цяпер Цепла-Агароўскага раёна Тульскай вобласці, у сям’і селяніна. Рускі.
Скончыў 7 класаў і Арзамаскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі (па іншых дадзеных — Багаслоўскі сельскагаспадарчы тэхнікумВыпускники богословского сельскохозяйственного техникума.). Працаваў загадчыкам агульным аддзелам райвыканкама, інструктарам райкама камсамола. У Чырвонай Арміі з 1937 г., член ВКП(б) з 1937 года.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў дзеючай арміі. Памочнік начальніка палітаддзела 3-й арміі Беларускага фронту па працы сярод камсамольцаў маёр Пётр Данілаў у лютым 1944 года правёў вялікую працу па падрыхтоўцы партыйнай і камсамольскай арганізацый 283-й стралковай дывізіі да фарсіравання Дняпра. На плацдарме асабістым прыкладам падняў байцоў у атаку. Быў паранены, але не пакінуў поля бою.
Загінуў у баі 21 лютага 1944 года. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў у вёсцы Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1958 годзе на брацкай магіле быў усталяваны помнік—скульптура П. А. Данілава«Беларусь — земля славы ратной» ..
Узнагароды
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23 ліпеня 1944 года пасмяротна. Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі.
Памяць
Імя Героя высечана на абеліску Героям Савецкага Саюза, устаноўленым у горадзе-героі Тула. Яго імя носяць сярэдняя школа ў в. Спаскае Цепла-Агароўскага раёна і вуліца ў Доўску.
Спасылкі Антон Бачароў. Данілаў Пётр Аляксеевіч. Сайт «Героі краіны». Праверана 10 верасня 2016.
Данілаў Пётр Аляксеевіч. Данілаў Пётр Аляксеевіч .
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Рагачоўскім раёне Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тульскай вобласці Катэгорыя:Маёры СССР