Сэр Уолтэр Рэйлі (; каля 1554 — ) — знакаміты англійскі мараплавец, пірат, пісьменнік і гісторык.
Раннія гады thumb|left|Дзяцінства Рэйлі, малюнак 1871 г. Уолтэр Рэлі быў пятым сынам ад другога шлюба дэвонскага рыцара і лідара пратэстанцкай абшчыны Уолтэра Рэлі Старэйшага. Падчас кіравання каралевы Марыі I бацька будучага пірата быў вымушаны хавацца ад пераследу за свае рэлігійныя погляды. Малады Уолтэр выхоўваўся ў нянавісці да каталіцызму. Яго родным братам быў Хэмфры ГілбертSIR WALTER RALEIGH AND HIS COMRADES, які таксама зрабіў сабе кар'еру мараплаўца.
Згодна запісам і заявам Уолтэра Рэлі ў маладыя гады ён змагаўся на баку гугенотаў у Францыі, быў светкам бітвы пры Манкантуры. Біёграфы сцвярджаюць, што ён вывучаў праваWalter Raleigh - United States American History ў Оксфардзе і Лондане, аднак сам У. Рэлі падчас працэса 1603 г. заяўляў, што ніколі гэтага не рабіў.
У 1579 - 1583 гг. служыў у англійскіх вайсках у Ірландыі. За ўдзел у задушэнні паўстання ірландцаў атрымаў вялікі маёнтак у Манстэры, дзе быў суседам вядомага англійскага паэта Эдмунда Спенсера. У 1585 г. быў пасвечаны ў рыцарыSir Walter Raleigh English Explorer.
Палітычная кар'ера thumb|left|120 px|Лізавета Трокмартан-Рэйлі Дзякуючы блізкасці роднай цёткі да каралевы Лізаветы I Уолтэр Рэйлі быў уцягнуты ў прыдворнае жыццё. Знаёмства з каралевай адбылося пасля 1581 г. Уолтэру Рэйлі прыпісваюць такія ўчынкі для прыцянення яе ўвагі, як кіданне свайго плашча ў лужыну, каб каралева магла прайсці, не выпацкаўшы ногі, і драпанне дыяментам на шкле вершаў. На самой справе, гэтыя сюжэты пазней былі запазычаны з твораў Вальтэра СкотаWalter Raleigh Myth. Дзякуючы блізкім здносінам з Лізаветай I, Уолтэр Рэйлі займаў пасады лорда-лейтынанта Корнуала, віцэ-адмірала, камандзіра асабістай каралеўскай варты, у якасці прадстаўніка Дэваншыра некалькі разоў займаў месца ў парламенце Англіі.
У 1591 г. Уолтэр Рэйлі патаемна ажаніўся з Лізаветай Трокмартан, асабістай фрэйлінай каралевыVirgin queen and love triangle with Sir Walter. У 1592 г., калі гэта падзея набыла шырокую вядомасць, абодва былі арыштаваны і трапілі ў няволю ў Таўэр. Лізавета вызвалілася праз кароткі час пасля смерці іх маленькага дзіцяці. Уолтэр атрымаў дазвол на часовае вызваленне ў жніўні для ўдзелу ў марской экспедыцыі, а потым быў вызвалены як чалец парламента. Аднак адносіны паміж ім і Лізаветай I былі назаўсёды сапсаваны.
Мараплавец і пірат У 1584 г. Уолтэр Рэйлі атрымаў каралеўскую хартыю, што дазваляла яму даследаваць, каланізаваць і кіраваць тэрыторыямі, якія дасюль не належалі хрысціянскім манархам. Ён з'яўляўся ініцыятарам заснавання англійскай калоніі на востраве Роанак каля ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай АмерыкіRoanoke Island - North Carolina History Project. Аднак гэта спроба каланізацыі скончылася няўдала.
Разам са сваякамі Уолтэр Рэйлі фінансаваў капёрскую дзейнасць супраць іспанцаў. Падчас нашэсця Непераможнай армады ўдзельнічаў на асабістым караблі ў ахове Дэваншыра. У 1592 г. узначальваў ваенную марскую экспедыцыю ў раён Азорскіх астравоў, дзе захапіў вялізарны карабель Madre de Deus“Madre de Deus”, 1589 Portuguese Nau, Carrack .
У 1594 г. даследаваў узбярэжжа Гвіяны. Пасля вяртання ў 1595 г. апублікаваў кнігу «Адкрыццё Гвіяны», у якой перабольшыў значнасць сваіх адкрыццяў, сцвярджаў, што знайшоў багатую краіну. Кніга была перакладзена на розныя еўрапейскія мовы і зрабіла Уолтэра Рэйлі вядомым у іншых краінахRaleigh and Guiana..The enticement of this golden bait”.
Уолтэру Рэйлі прыпісваюць увоз бульбы ў Англію і ІрландыюThe Potato and Walter Raleigh: Never let the facts spoil a good story, увоз і прапаганду палення тытунюIntroduction of Tobacco to England.
Апошнія гады У 1603 г. Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове супраць караля Якава I і зноў трапіў у ТаўэрElizabeth I: The Golden Age - THE DEATH OF RALEIGH. Пасля шматгадовага расследавання выявілася толькі тое, што ён сустракаўся з некаторымі змоўшчыкамі. Уолтэр Рэйлі здолеў зноў прыцягнуць увагу караля і атрымаць адтэрміноўку для арганізацыі новай экспедыцыі ў Гвіяну. Аднак плаванне 1617 г. скончылася няўдала. Экспедыцыя была ўцягнута ў ваенныя дзеянні з іспанцамі. У баі загінуў Уолтэр-малодшы, сын піратаКатастрофа американских индейцев . Пасля вяртання на радзіму Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ў парушэнні міру з іспанцамі і арыштаваны. 29 кастрычніка 1618 г. яго пакаралі смерцю праз адсячэнне галавы.
Творчасць Уолтэр Рэйлі з'яўляўся вядомым пісьменнікам свайго часу. Захавалася болей за 30 вершаў, складзеных ім. Яны напісаны рыфмай у традыцыйнай для англійскай паэзіі форме. Найбольш вядомыя празаічныя творы: «Адкрыццё Гвіяны» (, 1595)The Discovery of Guiana, by Sir Walter Raleigh «Сусветная гісторыя» () Апошняя праца была напісаа ім пасля арышту ў 1603 г. падчас знаходжання ў Таўэры. Хаця Уолтэр Рэйлі паспеў апісаць падзеі антычнай гісторыі, у ёй выкрывалася сутнасць манархічнай палітыкіГл.: Самахвалаў, Д. С. Гісторыя гістарычнай думкі : курс лекцый / Д. С. Самахвалаў. — Мінск : БДУ, 2013. С.40., характэрная для яго часу.
Спасылкі Sir Walter Raleigh Biography Sir Walter Raleigh executed BBC — History — Historic Figures: Walter Raleigh (c.1552 — 1618)
Катэгорыя:Падарожнікі XVI стагоддзя Катэгорыя:Мараплаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі Англіі Катэгорыя:Гісторыкі Вялікабрытаніі