Аслі́ннік чырвонасцябловы — С. 149. (Oenothera rubricaulis) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне Двухгадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м, знешне вельмі падобная на . Сцябло разгалінаванае, апушанае, з чырвонымі плямамі. Лісце простае, ланцэтнае, суцэльнае. Асноўны колер кветак — жоўты. Суквецці прамыя, з чырванаватымі восямі. Калякветнікі ланцэтныя, слабазубчастыя. Чашачка зялёнага колеру, з адагнутымі ўніз лісцікамі. Пялёсткі кветак драбнейшыя, чым у аслінніка двухгадовага. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія Асліннік чырвонасцябловы распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі. Расліны святлолюбівыя. Растуць у сухіх хваёвых лясах, на схілах і камяністых месцах, пустках, горных лугах, уздоўж дарог. На тэрыторыі Беларусі знойдзены ў 1970-я гады і з’яўляецца заносным і інвазійным відамРастения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH .

Выкарыстоўваецца ў якасці дэкараратыўнай расліны.

Сінонімы Oenothera biennis ssp. rubricaulis (Kleb.) Stomps Oenothera muricata L. Onagra muricata (L.) Moench

Літаратура  — С. 149.

Спасылкі Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH

Катэгорыя:Скрыпнёвыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Інвазіўныя віды раслін Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны