Віктар Міхаэліс — беларускі архітэктар першай паловы 19 ст. Прадстаўнік архітэктуры класіцызму.

Біяграфія

Лютэранін. Вучань Гродзенскага губернскага архітэктара К. В. Багеміле. У 1826—1849 гадах працаваў Гродзенскім губернскім архітэктарам.

Творчасць Выканаў праекты гандлёвых радоў у Навагрудку (1835), бальніцы для ніжніх воінскіх чыноў, сіроцкага дома, багадзельні для Гродзенскай губерні (1849), сінагогі на Кобрынскім фарштаце Брэсцкай крэпасці.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Гродзенскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары Навагрудка Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары класіцызму