Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі — архітэктар Расійскай імперыі, тытулярны саветнік. Брэсцкі гарадавы архітэктар (1870—1872).
Біяграфія Скончыў . З 10 чэрвеня 1868 года працаваў пры гродзенскім губернскім будаўнічым аддзяленніПамятная книжка по Гродненской губернии на 1870 год. (Адрес-календарь) // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1870. — 153 с.. Прынамсі з 1870 года займаў пасаду брэсцкага гарадавога архітэктара. На гэтай пасадзе шмат увагі надаваў помнікам архітэктуры.
Праекты
Абмерныя чарцяжы касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў мястэчку Воўчыне Брэсцкага павета (1870—71)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 145, л. 62 — 63. Выканаўца работ па ўзвядзенні Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Азятах Кобрынскага павета (1870)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 20. Каштарыс на аднаўленне згарэлай Свята-Пакроўскай царквы ў мястэчку Хомску Кобрынскага павета (1872) — не захаваласяНацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 1. Воп. 4., спр. 68, л. 11. Каштарыс на перабудову касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў праваслаўную царкву ў мястэчку Росі Ваўкавыскага павета (22 сакавіка 1870)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. а8. Воп. 1., спр. 1557, л. 22 — 23. Нагляд за перабудовай Свята-Параскева-Пятніцкай царквы ў мястэчку Дзівіне Кобрынскага павета (1869)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 154, л. 108, 119, 224 зв.. Праект агароджы Спаса-Увазнясенскай царквы ў вёсцы Вельямовічах Брэсцкага павета (1868)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 48 зв.; НГАБ. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 19, л. 91, 102. Праект драўлянай Свята-Дабравешчанскай царквы ў вёсцы Чамярах Брэсцкага павета (1869) — не захаваласяНацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 6 зв.. Праект і каштарыс на перабудову Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Буховічах Кобрынскага павета (1877)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 276, л. 36. Праект іканастаса Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў вёсцы Вавулічах Кобрынскага павета (13 снежня 1870)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Оп. 1., спр. 16, л. 334. Праект ківота, іканастаса і каштарыса на пабудову Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Варацэвічах Пінскага павета (1864)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 377, л. 4 — 25, 68. Праект перабудовы драўлянай царквы ў вёсцы Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 100; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 316, л. 2, 4, 7 Брэсцкага павета (1 чэрвеня 1871) — не захавалася. Праект перабудовы згарэлай Свята-Пакроўскай царквы ў мястэчку Хомску Кобрынскага павета (1871) — не захаваласяНацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 273, л. 33, 39. Праект перабудовы касцёла Звествання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў праваслаўную царкву ў мястэчку Гарадцы Кобрынскага павета (1869; разам з Кадрунцавым і Чакмасавым). Праект перабудовы Свята-Успенскай царквы і на пабудову званіцы ў вёсцы Царкоўніках Брэсцкага павета (21 красавіка 1871) — не захавалісяНацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1. спр. 1557, л. 90. Праект перабудовы ўніяцкай Свята-Троіцкай царквы ў праваслаўную ў мястэчку Бездзежы Кобрынскага павета (1865)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 67. Праект перабудовы фасада Свята-Успенскай царквы ў вёсцы Гвозніцы Брэсцкага павета (14 кастрычніка 1871)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 127. Праект рамонта Свята-Раства Багародзіцкай царквы ў вёсцы Гудзевічах Гродзенскага павета (1876)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 123, л. 3. Праект Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў вёсцы Гершонах Брэсцкага павета (пры ўдзеле гарадскога архітэктара К. Гросмана і гродзенскага губернскага архітэктара МіхайлоўскагаНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1300, арк. 2; ф. 1. спр. 354, спр. 2, 34 — 58.). Праект Свята-Параскева-Пятніцкай царквы і іканастаса ў вёсцы Арэхаве Брэсцкага павета (28 верасня 1871) — не захаваласяНацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 118 а. Праект Спаса-Праабражэнскай царквы ў мястэчку Моталі Кобрынскага павета (15 верасня 1867)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 112. Праект Спаса-Праабражэнскай царквы ў вёсцы Трасцяніцы Брэсцкага павета (23 жніўня 1871)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 107Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания) . // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. — С. 77—78.
Зноскі
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Брэста