Лю́дас Іо́навіч Румбу́ціс (; ) — савецкі футбаліст, абаронца і паўабаронца. Майстар спорту СССР (1980).
Гуляў за віленскі «Жальгірыс» і мінскае «Дынама». У вышэйшай лізе правёў 137 гульняў, забіўшы 6 мячоў. Чэмпіён СССР 1982 года. Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1983 года.
Па заканчэнні кар’еры футбаліста працаваў у беларускіх клубах на розных пасадах.
Біяграфія Нарадзіўся 24 лістапада 1955 года ў горадзе Цельшы Літоўскай ССР.
Займацца футболам пачаў у мясцовай ДЮСШ (першы трэнер — Міндаўгас Сабецкас), якую скончыў у 1971 годзе. Першым прафесійным клубам для Румбуціса стаў «Жальгірыс» (1974—1975), затым ён перайшоў у мінскае «Дынама» (1976—1986), у якім і скончыў сваю кар’еру іграка.
У часы СССР дасягнуў звання майстра спорту. Стаў чэмпіёнам СССР у 1982 годзе, атрымаў бронзу ў 1983 годзе. У вышэйшай лізе чэмпіянатаў СССР правёў 137 гульняў, забіў 3 галы.
У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.
З 1999 года да ліпеня 2000 года працаваў другім трэнерам нацыянальнай зборнай Літвы. У розныя часы выконваў функцыі спартыўнага дырэктара ў мінскіх клубах «Дынама» і «Партызан».
У лютым 2017 года зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера маладзёжнай зборнай БеларусіЛюдас Румбутис утвержден на должность главного тренера молодежной сборной Беларуси . Пад яго кіраўніцтвам зборная 1996 года нараджэння і маладзей не здолела трапіць на чэмпіянат Еўропы 2019, заняўшы чацвёртае месца ў адборачнай групе. У лістападзе 2018 года пакінуў пасаду трэнера зборнай.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Літвы Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Літвы Катэгорыя:Трэнеры маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Трэнеры ФК Дарыда Катэгорыя:Трэнеры ФК Белшына Катэгорыя:Трэнеры ФК Маладзечна Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама-93 Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК