Гідэон Баа (нар. ) — ганскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам амерыканскага клуба «Мотаўн» з Морыстаўна.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру на радзіме, дзе выступаў за клуб «Асантэ Катока». У пачатку 2013 года на правах арэнды далучыўся да фінскага клуба «Хонка», здолеў сабе праявіць і неўзабаве падпісаў трывалы кантракт. Па выніках сезона 2013 быў прызнаны найлепшым абаронцам Вейкаўслігі. У лютым 2014 года перайшоў у ХІК, якому дапамог стаць чэмпіёнам Фінляндыі і выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.

У лютым 2016 года далучыўся да клуба амерыканскай МЛС «Нью-Ёрк Рэд Булз», аднак з-за траўм гуляў няшмат, выступаў таксама за рэзервовую каманду. У лютым 2018 года перайшоў у казахстанскі клуб «Кайрат», стаў выступаць за яго другую каманду «Кайрат-А», якую пакінуў у маі таго ж года.

У ліпені 2018 года стаў іграком беларускага клуба «Гомель»"Гомель" подписал защитника из Ганы Гидеона Баа, дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года стала вядома, што абаронца пакінуў каманду па заканчэнні кантрактаБатищев, Дао и еше шесть игроков покинули "Гомель".

Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» вярнуўся ў «Хонку», дзе пачынаў еўрапейскую кар’еруПокинувший "Гомель" защитник трудоустроился в Финляндии. У студзені 2020 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр», пакінуў клуб у ліпені 2021 года.

У 2022 годзе далучыўся да амерыканскага «Мотаўна», спачатку як ігрок, а пасля стаў галоўным трэнерам каманды.

Міжнародная кар’ера 13 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Ганы, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Канады.

Дасягненні Чэмпіён Ганы (2): 2011/12, 2012/13 Уладальнік Суперкубка Ганы: 2012 Чэмпіён Фінляндыі: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату Фінляндыі: 2019 Уладальнік Кубка Фінляндыі: 2014 Уладальнік Кубка фінскай лігі: 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Ганы Катэгорыя:Ігракі зборнай Ганы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Асантэ Катока Катэгорыя:Ігракі ФК Хонка Катэгорыя:Ігракі ФК ХІК Хельсінкі Катэгорыя:Ігракі ФК Нью-Ёрк Рэд Булз Катэгорыя:Ігракі ФК Нью-Ёрк Рэд Булз II Катэгорыя:Ігракі ФК Кайрат Алматы Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Ганы Катэгорыя:Футбольныя трэнеры паводле клубаў ЗША