Канстанцін Мікалаевіч Караедаў (1862 — пасля 1912) — рускі інжынер-архітэктар, прадстаўнік гістарызму, які жыў і працаваў на тэрыторыі сучасных Літвы і Беларусі.
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Наразіўся ў 1862 годзе. Выхоўваўся ў Мікалаеўскім аляксандраўскім рэальным вучылішчы, а ў 1882 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, які скончыў у 1887 годзе з правам на чын X класа.
Прафесійная дзейнасць
Пасля інстытута быў прызначаны архітэктарам і інжынерам Люблінскай губерні. У 1894—1904 гадах займаў пасаду віленскага гарадскога архітэктара.
Пазней працаваў ва Уладзіміры, Таўрычаскай губерні і Сімферопалі.
З 1910 года займаў пасаду гродзенскага губернскага інжынераПамятная книжка по Гродненской губернии на 1910 год. Стр. 79.
Праекты Для будынкаў, пабудаваных па праектах Караедава, характэрна масіўнасць і пышна дэкараваныя фасады, з выкарыстаннем элементаў неабарока і неарэнесанса.
У Вільні па праектах Караедава было пабудавана каля сарака будынкаў. Да найважнейшых ставяцца
будынак Яўрэйскага тэатра (1895—1897) на цяперашняй вуліцы Наугардука 10/2 (Naugarduko g. 10/2, цяпер Цэнтр талерантнасці — філіял Яўрэйскага музея імя Гаона); самы ранні ў Вільні прыклад архітэктуры мадэрна — драўляны павільён у (1902; не захаваўся), пабудаваны для выстаўкі сельскай гаспадаркі і промыслаў і пазней прыстасаваны для выстаўкі Мастацкага таварыства «Sztuka» (1903), затым для летняга Польскага тэатра (1907); Гарадская зала з канцэртнымі заламі і гасцініцай «Гранд гатэль» (1899—1902; цяпер ); адміністрацыйныя будынкі Галоўнага ўпраўлення конегадоўлі на вуліцах Вівульске (Vivulskio g. 2, 1898) і (J. Basanavičiaus g. 12, 1900 і J. Basanavičiaus g. 14, 1902).
Чатырохпавярховы дом Ісаака Смажаневіча з гасцініцай «Брыстоль», тэатральнай залай і крамамі, зімовым садам, кватэрамі (1899—1900) на Георгіеўскім праспекце (цяперашнім праспекце Гядзіміна, Gedimino per. 22-24) — адзін з самых раскошных будынкаў у горадзе.
Акрамя таго, архітэктару належаць праекты будынкаў бібліятэкі. М. Страшуна паміж і Яўрэйскай вуліцай (1896; не захавалася), прыбытковыя дамы Беньяміна Менакера на вуліцы Шапена (Šopeno g. 6, 1894), Гірша Янава на вуліцы Басанавічус (J. Basanavičiaus g. 16, 1897), Ізраіля Бунімовіча (J. Basanavičiaus g. 5, 1900; у якасці аб’екта рэгіянальнага значэння ахоўваецца дзяржавай, код у Рэгістры культурнай спадчыны Літоўскай Рэспублікі 288Pastatas (літ.). Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Праверана 19 снежня 2016.), А Арэста (Vilniaus g. 2, 1897).
Рэканструяваў шэраг будынкаў; у прыватнасці, у 1898—1899 гадах рэканструяваў дом купца Ізраіля-Эліі Блоха на вуліцы Завальнай (цяпер Піліма, Pylimo g. 22). Будынак ўключаны ў Рэгістр культурнай спадчыны Літоўскай Рэспублікі ў якасці аб’екта рэгіянальнага значэння і ахоўваецца дзяржавай (код 12507Pastatas (літ.). Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Праверана 19 снежня 2016..
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Вільнюса Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Гродзенскія губернскія інжынеры