Эдмунд Леапольдавіч (Эдмунд Эміліян) Фрык (, Гродзенская губерня — каля , Каўнас) — літоўскі і беларускі інжынер, архітэктар. Бацька літоўскага архітэктара .

Біяграфія Нарадзіўся 15 кастрычніка 1840 года ў Гродзенскай губерні ў шляхецкай сям’і . Пасля заканчэння курсу ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі паступіў у 1858 годзе ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Адтуль выпушчаны ў 1863 годзе са званнем архітэктурнага памочніка і з правам на чын X класа. Службовую дзейнасць Э. Фрык пачаў у пермскай будаўнічай і дарожнай камісіі, а з пераўтварэннем яе ў будаўнічае аддзяленне губернскага праўлення складаўся малодшым інжынерам. З 1870 года Э. Фрык прылічыўся да Міністэрства ўнутраных спраў і адкамандзіраваны ў галоўнае таварыства расійскіх чыгунак на пасаду начальніка дыстанцыі Варшаўскай чыгункі. Тут праслужыў да 1890 года.

Некаторы час Э. Фрык складаўся пры і займаўся прыватнымі працамі. У 1895—1899 гадах займаў пасаду віцебскага . З перапынкамі з 1875 года жыў у Каўнасе, дзе займаўся прыватнай архітэктурнай практыкай. Edmundas Emilijonas Frykas. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. VI (Fau-Goris). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 264 psl.

Праекты

Пабудовы па яго праектах:

Водазабеспячэнне будынкаў на чыгуначнай станцыі Кайшадорыс, 1883 год. , 1900, не захавалася Сядзіба С. Гласка бліз Расонаў, 1904 годStanisławów. W: Antoni Urbański: Memento kresowe. Warszawa: nakładem Autora, 1929, s. 126—127.. Другі шлях па лініі Лібава-Роменскай чыгункі Лянтварыс-Каўнас, 1878 год. Конны трамвай у Коўне, 1891 год. Кіраваў будаўніцтвам ў Бірштанасе па праекце В. Міхневіча, 1902—1909 гг.

У сакавіку 1898 года ўваходзіў у склад камісіі для асведчання віцебскага трамвая117 ЛЕТ СО ВРЕМЕНИ ОТКРЫТИЯ ТРАМВАЙНОГО ДВИЖЕНИЯ В ГОРОДЕ ВИТЕБСКЕ .

Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі