Ілья Мікітавіч Фёдараў (1815 — пасля 1890) — беларускі архітэктар, мастак.
Біяграфія Скончыў у 1836 годзе Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. Працаваў памочнікам, з 18 ліпеняПамятная книжка Могилевской губернии на 1869. С. 38 1844 па 1873 год Магілёўскім губернскім архітэктарам, адначасова у 1844—1870 гадах Магілёўскім епархіяльным архітэктарам.
Стацкі саветнік.
Творчасць
Сярод работ — праекты будынкаў багадзельняў (1837, 1850, 1855), інстытута шляхетных дзяўчат, пансіяната пры Магілёўскай губернскай камісіі і будынка пажарнай каманды (1848—1852), казармы для жандарскай каманды (1850), жылога дома для свяшчэнніка Троіцкай царквы (1859) і рэканструкцыі астрога (1838), распрацаваў праектную дакументацыю на рамонт будынка Магілёўскага губернскага праўлення. У 1843 выканаў праект будынка прысутных месцаў для Сянно.
Узнагароды Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені Ордэн Святой Ганны 3-й ступені Медаль у памяць вайны 1853-56 гадоў Знак адрознення за бездакорную службу за 20 гадоў
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Магілёўскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Магілёўскія епархіяльныя архітэктары