Intex-press — баранавіцкі недзяржаўны тыднёвік. Адно з самых буйных рэгіянальных выданняў ў Беларусі. Выходзіў штосераду на 40 палосах фармату А3. Першы нумар выйшаў 30 снежня 1994 года тыражом 4000 асобнікаў. Выходзіць на беларускай і рускай мовах.

Гісторыя З 1996 года — галоўны рэдактар — Уладзімір Янукевіч. На падставе газеты ў 2002 годзе створаны выдавецкі дом «Интекс-пресс», які выдае рэгіянальныя тыднёвікі «Ганцавіцкі час», «Ляхавіцкі час», «Нясвіжскі час». Да 2007 года Пінску выдавалася газета «Мясцовы час»Газета «Мясцовы час» прыпыніла выхад 27.09.2007 Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У 2006 годзе газета разам з большасцю апазіцыйных выданняўПредприятия системы «Союзпечать» продолжают расторгать договоры на распространение негосударственных изданий , Портал TUT.BY, 30.12.2005Распространение печатных СМИ , сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў была выключаная з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду: «Белпошты» і «Белсаюздруку»Десять лет без права подписки… (Копии документов, таблица) , сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў, 2015.

У 2004 годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў вылучыла выдавецкі дом кандыдатам на атрыманне штогадовай прэміі нямецкай газеты Die Zeit. Тады было адзначана, што выдавецкі дом выдае пяць газет агульным накладам 67,5 тысячы асобнікаў. Была адзначана роля Intex-press у кампаніі салідарнасці з галоўным рэдактарам газэты «Рабочы» Віктарам Івашкевічам, які адбываў пакаранне ў выглядзе прымусовых работ у Баранавічах і быў працаўладкаваны ў выданніБАЖ выдвинул претендентов на премию немецкой газеты Die Zeit , Белорусская деловая газета, 20/08/2003.

У 2009 годзе тыраж газеты складаў 20 тысяч асобнікаў«Intex-press» 15 лет! Нас объединяет любовь Intex-press 30.12.2009.

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

15 красавіка 2021 года галоўнага рэдактара газеты Уладзіміра Янукевіча выклікаў да сябе міжраённы пракурор Аляксандр Карлюк і вынес папярэджанне Баранавіцкай міжраённай пракуратуры за інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай, якое з’явілася на старонках газеты 14 красавіка. 26 красавіка суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы (суддзя — Мікалай Кміта) аштрафаваў Янукевіча на 20 базавых велічыняў: яго абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ ў выглядзе распаўсюду інтэрнэт-рэсурсам інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена. 4 мая 2021 года Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне рэдакцыі за інтэрв’ю. 5 мая 2021 года Брэсцкі абласны эканамічны суд (судзя — Ігар Кандрацюк) пакараў Янукевіча штрафам у памеры 150 базавых велічыняў ужо за друкаваную версію інтэрв’ю.

28 красавіка 2021 года стала вядома, што «Белпошта» не ўключыць выданне ў падпісны каталог на другое паўгоддзе і не возьме яго для продажу ў аддзяленнях. Таксама прадаваць газету адмовіліся і прыватныя гандлёвыя сеткі «Белмаркет», «Марцін», «Дабраном» і іншыя. 4 мая 2021 года ў аднабаковым парадку «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць газету з 5 мая 2021 года, ліст аб гэтым быў падпісаны дырэктарам Брэсцкага філіяла дзяржаўнага манапаліста Таццянай Зіневіч. 9 мая 2021 года ў аднабаковым парадку Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць газету, ліст аб гэтым быў падпісаны намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай працы Юрыем Арыхоўскім.

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец адзначыў, што пераслед «Intex-press» па ўсіх напрамках быў кімсьці скаардынаваны. Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Тэрэза Рыбейра асудзіла ціск на «Intex-press», каб пад маркаю барацьбы з экстрэмізмам перашкодзіць працы СМІ.

8 ліпеня 2021 года ў рэдакцыі прайшоў ператрус, які быў часткай маштабнага пагрому незалежных беларускіх медыяУ рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі. У супрацоўнікаў забралі тэхніку.

29 красавіка 2023 года сайт Intex-press і іх сацыяльныя сеткі рашэннем Баранавіцкай раённай пракуратуры прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пракуратура не вызначыла, чаму прызнала рэсурсы Інтэкс-Прэс экстрэмісцкімі.

Станам на пачатак траўня 2023 года, інстаграм акаўнт Інтэкс-Прэс перайменаваны на «bar24.by» і ўсе публікацыі да 9 траўня 2023 года выдалены, а артыкулы і навіны публікуюцца на сайце bar24.by. З каналу ў Тэлеграме таксама выдалены ўсе публікацыі акрамя запісу, што матэрыялы Intex-press прызнаны экстрэмісцкімі.

У пачатку снежня 2024 года затрыманы сем былых працаўнікоў і журналістаў газеты, распачата справа па артыкуле «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Чацвярых затрыманых прыгаварылі ў 2025 годзе да хатняй хіміі. У лютым 2026 года былога дырэктара Intex-press Уладзіміра Янукевіча і яго намесніка Андрэя Пакаленку прыгаварылі да працяглых турэмных тэрмінаў і штрафаў па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе.

Сайт З 2009 года пачаў працаваць інтэрнэт-партал навін intex-press.by, які ў 2016 годзе стаў адным з 15 найбольш штодзённа наведвальных інтэрнэт-СМІ БеларусіРэйтынг ў раздзеле «Навіны і СМІ» Беларускага інтэрнэт-лічыльніка Акавіта.

Узнагароды 2013 год — першае месца на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газета — 2013», арганізаваным Беларускай асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсыНазвали лучшую региональную газету , Intex-press, 30-10-2013 2014 год — дыплом «Найлепшы інтэрнэт-сайт газеты» на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газета — 2014», арганізаваным Беларускай асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсыБаранавіцкая газета «Intex-press» святкуе 20-гадовы юбілей, Сайт БАЖ 2015 год — дыплом «Найлепшы інтэрнэт-сайт газеты» на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газета — 2015», арганізаваным Беларускай асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсыВ Минске наградили лучшие региональные газеты , Press Club Belarus

Спасылкі Партал газеты

Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты Баранавічаў Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы» Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ