Паўднёвая Радэзія ў Першай сусветнай вайне — перыяд у гісторыі Паўднёвай Радэзіі ў 1914—1918 гг., калі Паўднёвая Радэзія, якая была залежнай ад Вялікабрытаніі, выступала ў вайне на баку краін Антанты.
Перад вайной
Сваю назву Радэзія атрымала ад імя Сесіла Джона Родса, які быў прэм’ер-міністрам брытанскай Капскай калоніі, палітычным дзеячам, прамыслоўцам і заснавальнікам Брытанскай Паўднёва-Афрыканскай Кампаніі. Пасля смерці Родса, з 1902 года тэрыторыя атрымала сваю назву, а таксама, нягледзячы на сваю плошчу, была падзелена на дзве часткі — Паўднёвую і Паўночную Радэзіі. Паўночная Радэзія была абвешчаная брытанскай калоніяй і заставалася ёю аж да 1964 года, калі стала Замбіяй. Паўднёвая Радэзія, юрыдычна знаходзілася пад эгідай брытанскай кароны на чале з прыватнай кампаніяй. Вялікабрытанія планавала даць Паўднёвай Радэзіі афіцыйнае самакіраванне, але гэтаму перашкодзіла Першая сусветная вайна, якая пачалася ў 1914 годзеhttp://bookwu.net/book_novitnya-storiya_894/46_kraini-tropchnoi-ta-pvdennoi-afriki .
Удзел Паўднёвай Радэзіі ў вайне Паўднёвая Радэзія адправіла на фронт 5000 белых (25 % тагачаснага белага насельніцтва краіны) і 2000 чорных. У працэнтных адносінах на душу насельніцтва Радэзія паслала на еўрапейскія франты больш сваіх салдат, чым іншыя краіны Брытанскага садружнасці. У далейшым, Радэзія заўсёды выстаўляла свае сілы, каб дапамагчы брытанскім войскам ва ўсіх войнах, якія вяла Вялікабрытаніяhttp://www.right-world.net/countries/southrhodesia .
Вынік удзелу краіны ў вайне У 1922 годзе завяршыўся тэрмін паўнамоцтваў створанай Сесілам Родсам Брытанскай паўднёваафрыканскай кампаніі, што на правах прыватнага валодання кіравала Паўночнай і Паўднёвай Радэзіяй. Брытанцы правялі сярод белага насельніцтва Паўднёвай Радэзіі рэферэндум. Выбіраючы паміж далучэннем да ПАС і стварэннем самакіраванай калоніі, большасць тых, хто галасаваў, выказаліся за каланіяльны статус. 1 кастрычніка 1923 Паўднёвая Радэзія была абвешчаная самакіруючыйся калоніяй з уласным урадам і парламентам. Паўночная Радэзія, дзе рэферэндум не праводзіўся, у 1924 стала брытанскім пратэктаратам. Намінальную ўладу ажыццяўляў губернатар, якога дасылалі з Лондана, на практыцы ж радэзійцы выдавалі ўласныя законы, збіралі падаткі, ажыццяўлялі адміністраванне і г. д. Усе справы, звязаныя з Паўднёвай Радэзіяй вяліся ў Лондане Упраўленнем па справах дамініёнаў.
Літаратура Сергей Карамаев РОДЕЗИЯ: НЕИЗВЕСТНАЯ СТРАНА Ивановский Сергей в Южной Африке. Родезия. Родезия Южная Родезия КРАЇНИ ТРОПІЧНОЇ ТА ПІВДЕННОЇ АФРИКИ
Катэгорыя:Першая сусветная вайна паводле краін Катэгорыя:Гісторыя Зімбабвэ