Гасцявы доступ у Інтэрнэт — спосаб доступа да сайтаў сеткі Інтэрнэт, які дазваляе атрымаць доступ да шэрагу рэсурсаў. У шырокім сэнсе маецца на ўвазе магчымасць іншаму падключаецца да камп’ютарнай сеткі (Wi-Fi або правадная сетка) пры дапамозе пароля. Гасцявая сетка Wi-Fi дазваляе падлучыцца да пэўнага інтэрнэт-цэнтра і атрымаць доступ у Інтэрнэт, пры гэтым камп’ютары, падлучаныя да дадзенай бесправадной сеткі, будуць ізаляваныя ад рэсурсаў асноўнай лакальнай сеткі. Выкарыстоўваеецца, напрыклад, для доступа да рэсурсаў сеткі Інтэрнэт на тэрыторыі навучальных карпусоў для гасцей ВНУ.
Выкарыстанне ў Беларусі У 2000-я гады меў распаўсюджанасць ў Беларусі ў выглядзе магчымасці карыстання ўнутранымі рэсурсамі інтэрнэт-аператара byfly, размешчанымі у ДАТА-цэнтры РУП «Белтэлекам». Усе неабходныя налады пратаколу TCP/IP для сеткавага адаптара атрымліваліся аўтаматычна пры ўсталяванні сеансу сувязі па пратаколе РРРоЕ з серверам byfly. Найбуйнейшымі інтэрнэт-рэсурсамі, якія былі даступныя па гасцявому злучэнню з’яўляліся http://www.tut.by/ і http://www.itv.by/ . Высокая колькасць карыстальнікаў byfly падштурхнула развіццё гасцявога сегмента сеткі, у каталог даступных па гасцявому злучэнню ўвесь час дадаваліся новыя сайты, парталы. У межах гасцявога доступа працаваў і ўласная пошукавая сістэма. У 2011 годзе ў сувяззю з развіццём магчымасць гасцявога злучэння была адключана.
Гл. таксама Хостынг
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Доступ у Інтэрнэт