Міхаіл Фёдаравіч Спірыдо́наў (, Бабруйск — ) — беларускі гісторык-медыявіст, картограф. Спецыяліст па гісторыі сялянства Беларусі XV—XVI стагоддзяў і па картаграфіі Вялікага Княства Літоўскага, заснавальнік беларускай картаграфіі. Кандыдат гістарычных навук (1982).
Біяграфія У 1960 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1960—1965 гадах працаваў настаўнікам у школах Астравецкага, Полацкага і Пухавіцкага раёнаў.
У 1965—2003 гадах у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук.
У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Запрыгоньванне сялянства Беларусі (XV—XVI ст.)».
Навуковая дзейнасць Кірункі навуковай дзейнасці: сацыяльна-эканамічнае развіццё і гістарычная геаграфія Беларусі XV—XVI стст. Аўтар кніг «Закрепощение крестьянства Беларуси (XV—XVI вв.)» (Мінск, 1993), «Заславль в XVI в.» (Мінск, 1998). Апублікаваў шмат карт з агульнай тэматыкай, звязанай з адлюстраваннем беларускіх зямель у другой палове XVI ст. Найбольш вядомая картаграфічная праца: «Беларусь у другой палове XVI ст. » (Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, 2002). Курыраваў падрыхтоўкай раздзела «Гісторыя» ў «Нацыянальным атласе Беларусі» (Мінск, 2002). Адзін з аўтараў выданняў «Гісторыя сялянства СССР са старажытнейшых часоў да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі», «Нарысы гісторыі Беларусі», «Гісторыя сялянства Беларусі».
Бібліяграфія Беларускія землі ў другой палове XVI ст. Утварэнне Рэчы Паспалітай [Карта]: вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Мінск, 2021. Беларусь у другой палове XVI ст. 1:1.500.000 [карта] // Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, 2002. Заславль в XVI в. Минск, 1998. Метрика Великого княжества Литовского как источник по истории поселений. Вильнюс, 1998. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVI стагоддзі [Карта]. Мінск, 1997. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV—XVI вв.). Минск, 1993. Удзел у калектыўных працах Гістарычны атлас Беларусі. Мінск, 2020. Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 4 т. 2-е выд. Т. 1-2. Мінск, 2018, 2020. Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 4 т. Т. 2. Мінск, 2013. Гістарычны атлас Беларусі. Т. 1: Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст. Варшава: Мінск, 2008. Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2008. Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 2 т. Мінск, 2005—2006. Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, 2002. Гісторыя сялянства Беларусі: са старажытных часоў да 1996 г.: у 3 т. Т. 1: Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. Мінск, 1997. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 1. Мінск, 1994. История крестьянства СССР с древней ших времен до Великой Октябрьской социалистической революции : в 5 т. Т. 2. Москва, 1990. Социально-политическая борьба народных масс Белоруссии, конец XIV в. — 1648 г.: сборник документов и материалов. Минск, 1988
Літаратура
Звесткі пра аўтараў // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том II. — Мінск: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenæum VIII) Памяць стагоддзяў на карце Айчыны : зборнік навуковых прац у гонар 70-годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава / Нацыянальная акадэмія навук, Інстытут гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2007. — С. 5-12. Развитие исторической географии // Институт истории Национальной академии наук Беларуси (1929—2009 гг.) / А. А. Коваленя (рук.) [и др.]; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск : Беларус. навука, 2009. — С. 557—561.
Гістарычны атлас Беларусі / гал. рэд. М. Ф. Спірыдонаў. — Т. 1. Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст. — Варшава-Мінск, 2008. — 164 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Картографы Беларусі Катэгорыя:Медыявісты Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага