Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса (англ. International Table Tennis Federation, скар. ITTF) — кіруючы орган для ўсіх міжнародных асацыяцый настольнага тэніса. Роляю ITTF з'яўляецца кантроль за нормамі і правіламі настольнага тэніса і за яго тэхналагічным удасканальваннем. Гэтак ж ITTF адказвае за арганізацыю рада міжнародных спаборніцтваў, найбуйнейшым з якіх з'яўляецца Чэмпіянат свету па настольнаму тэнісу.
Гісторыя фундаменту Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса была створана у студзені 1926 года дзевяццю членамі-заснавальнікамі: Аўстрыяй, Чэхаславакіяй, Даніяй, Англіяй, Германіяй, Венгрыяй, Індыяй, Швецыяй і Уэльсам.Архив ITTF. 1926 — год создания и первого чемпионата мира Першы чэмпіянат свету быў у снежні таго ж гаду ў Лондане.
У ліку ініцыятараў стварэнні федэрацыі быў Айвар Мантэгю. Ён жа стаў першым прэзідэнтам федэрацыі на тэрмін больш за 40 гадоў.История настольного тенниса
З 1996 года ITTF праводзіць штогадовую серыю міжнародных спаборніцтваў «ITTF World Tour».
У пачатку 2000-х гадоў ITTF змяніла некаторыя правілы тэніса для павышэння жыццяздольнасці гульні і зручнасцi паказвання па тэлебачанню. Пасля Алімпіяды ў Сіднэі мячы дыяметрам 38 мм былі на 40-міліметровыя, што паменшыла скорасць іх палёту. З 2001 года рахунак у сетах стаў весціся да 11 ачкоў замест 21-го, як гэтае было раней, а гульцы падаюць пачаргова па 2 падачы замест 5-ці.www.ittf.com. Хронология Настольного тенниса
У 2014 году ITTF анансавала змену цэлулоіднага мяча на новы пластыкавы мяч дыяметрам 40+ мм.New Plastic Balls Approved by International Table Tennis Federation
На пачатак 2017 года ў федэрацыі складаюць 226 краін-удзельнікаў.Mission accomplished Guinea Bissau completes full house Штаб-кватэра федэрацыі знаходзіць у Лазане, ШвейцарыяContact ITTF Headquarters.
Структура ITTF падзеленая на шэсць кантынентальных федэрацый.Affiliated Continents КантынентКраіныНазва федэрацыіСкар. назваАфрыка54Афрыканская федэрацыя настольнага тэнісаATTFАзія45Азіяцкі саюз настольнага тэнісаATTUЕўропа58Еўрапейскі саюз настольнага тэнісаETTUЛацінская Амерыка40Лацінаамерыканскі саюз настольнага тэнісаULTMАкіянія24Акіянійская федэрацыя настольнага тэнісаNATTUПаўночная Амерыка5Паўночнаамерыканскі саюз настольнага тэнісаOTTF
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта Катэгорыя:Асацыяцыя летніх Алімпійскіх міжнародных федэрацый Катэгорыя:Міжнародныя спартыўныя рэгулюючыя органы Катэгорыя:Настольны тэніс