Мікалай Паўлавіч Васкрасенскі (Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 68 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар.
Біяграфія
Адукацыя
Нарадзіўся ў 1836 годзе. Першапачатковую адукацыю атрымаў у бацькоўскім доме. Потым вучыўся ў Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы з 1849 па 1855 год. Выпушчаны з чынам XII класа і званнем архітэктарскага памочніка.
Прафесійная дзейнасць
Прызначаны вытворцам прац у віцебскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію, а потым — начальнікам штучнага стала (з 1862). У час службы тут М. Высоцкі быў ганараваны званнем архітэктара.
За пераўтварэннем камісій у 1865 годзе пакінуты па-за штатам, а потым быў на пасадах: малодшы архітэктар будаўнічага аддзялення вяцкага губернскага праўлення (з 1867), на той самай пасадзе па Віцебскай губерні (з лютага 1868), полацкага епархіяльнага архітэктара (са жніўня 1873), губернскага архітэктара ў Сімбірску (з 1876) і, урэшце, з сакавіка 1885 года і прынамсі да 1892 года, — сімбірскім губернскім інжынерам.
Некаторы час (1880-85) быў архітэктарам пры .
Сям'я
Быў жанаты, меў прынамсі двух дзяцей: дачку і сынаПамятная книжка Витебской губернии на 1864 год. с. 291 .
Творчасць
у 1855-68 гадах у Віцебску і Віцебскай губерні: Мураваны будынак гасцінага двара Рымска-каталіцкая царква ў Бешанковічах Лепельскага павета Двухпавярховы мураваны будынак архіва пры рымска-каталіцкай духоўнай кансісторыі Мураваная трохпавярховая прыбудова да будынка губернатарскага дома Два драўляных будынка для гауптвахты са службамі пры гарадскіх казармах Драўляны будынак пажарнай часці Мураваныя бані пры турме ў Дрысе Драўляны будынак службы пры багаўгодных установах Парахавы пограб для 2-га рэзервнага батальёна Мураваная царква ў с. Вялеткавічы Віцебскага павета Мураваная Багаслоўская царкваЦерковь Иоанна Богослова у 1868-73 гадах: Нязначныя пабудовы ў розных месцах у 1873-92 гадах у Сімбірску і Сімбірскай губерні: Мураваны дом для агульнай трапезнай, келій і службаў пры Спаскім жаночым манастыры Даходны двухпавярховы мураваны дом пры тым самым манастыры Мураваная капліца Перабудова будынка жаночага епархіяльнага вучылішча Уладкаванне дрэнажа пры будынку духоўнай семінарыі Гаспадарчыя пабудовы пры турэмным замку Каналізацыя пры будынках Мураваныя прыбудовы: Да будынка духоўнай кансісторыі Да будынка рабочага папраўчага дома Да будынка аддзялення дзяржаўнага банка ў Сімбірску
Спасылкі
Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 68
Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Полацкія епархіяльныя архітэктары