Аляксей Іванавіч Яршоў (18 красавіка 1925 — 11 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, стралок 6-й роты 2-га стралковага батальёна 212-га гвардзейскага стралковага палка 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі 30-га стралковага корпуса 60-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі чырвонаармеец, Герой Савецкага Саюза (1943 г.)Пасада і воінскае званне прыведзены на дату подзвіга..

Біяграфія Нарадзіўся 18 красавіка 1925 года ў вёсцы Аполіхе цяпер Купінскага раёна Новасібірскай вобласці. У 1940 годзе скончыў з адзнакай Навасельскую сямігадовую школу.

У Чырвоную Армію прызваны ў 1943 годзе, вучыўся ў Кемераўскім вайсковым пяхотным вучылішчы (па іншых звестках — у палкавой школе ў КемераваЛетопись родного края ). З прычыны складанага становішча на фронце, у жніўні 1943 года курсантаў без прысваення звання накіравалі ў Дзеючую армію. 4 верасня 1943 года чырвонаармеец Яршоў стаў стралком 6-й стралковай роты 2-га стралковага батальёна 212-га гвардзейскага стралковага палка 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро на поўначы ад Кіева, у баях па захопу і ўтрманню плацдарма ў раёне вёсак Глебаўка і Яснагародка (Вышгарадскі раён Кіеўскай вобласці) на правым беразе Дняпра восенню 1943 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за паспяховае фарсіраванні ракі Дняпро на поўначы ад Кіева, трывалае замацаванне плацдарма на заходнім беразе ракі Дняпро і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства гвардыі чырвонаармейцу Яршову Аляксею Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»ЦАМО, ф. 33, оп. 682525, д. 48, запись 12057300 . 29 июля 2012 года..

Загінуў 11 студзеня 1944 года ў баі за вызваленне Беларусі каля вёскі Карані Даманавіцкага (цяпер Светлагорскага) раёна Гомельскай вобласці. Пахаваны на поле бою.

Узнагароды

медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (17 кастрычніка 1943 года) ордэн Леніна

Памяць

У г. Купіна (Навасібірская вобласць) (РФ) і ў г. Светлагорск (Гомельская вобласць) (Беларусь) імем Героя названы вуліцы. На магіле Героя усталяваны бюстКупино ..

Літаратура

Днепр — река героев. — 2-е изд., доп. — Киев: Изд. полит. лит. Украины, 1988. — ISBN5-319-00085-5. Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск: Гл. ред. Белорус. сов. энцикл., 1984. О войне и товарищах. Сборник воспоминаний. — Красноград: АО «КМП», 1996. — 208 с. с илл. — 950 экз. Капитонов Е. Г. Падение «Цитадели». — Кингисеп: Кингисепская типография, 1996.— 116 с. с илл. — 500 экз. Григорьев Е. Г. Священная земля Ясногородки. — В кн: Земля героев. — Кемерово: Кемеровское книжное изд., 1978. — 288 с. с илл. — 10000 экз. — С. 38 — 48.

Спасылкі

Яршоў, Аляксей Іванавіч. Сайт «Героі краіны». Новосибирская книга памяти. Их именами названы. Ершов Алексей Иванович. Купино .

Катэгорыя:Пахаваныя ў Светлагорскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны