Брэсцкі абласны суд — вышэйшы орган судовай улады на тэрыторыі Брэсцкай вобласці па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных справах, падсудных судам агульнай юрысдыкцыі. Таксама ажыццяўляе нагляд за працай ніжэйстаячых судоў, вывучае судовую практыку, аналізуе і вядзе судовую статыстыку, аказвае дапамогу ніжэйстаячым судам у выкарыстанні заканадаўстваСтруктура судов / Областной суд . Размешчаны ў Брэсце па адрасе вул. Савецкіх пагранічнікаў, 41.

Брэсцкі абласны суд складаецца з 25 суддзяў, у тым ліку старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні суда. У структурным плане складаецца з дзвюх судовых калегій, па грамадзянскіх і крымінальных справах, і прэзідыума. Гісторыя Брэсцкі абласны суд быў заснаваны ў снежні 1939 года ў адпаведнасці з пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 14 лістапада 1939 года аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР. У арганізацыйную структуру Брэсцкага абласнога суда ўваходзілі 4 падраздзяленні: судовая калегія па крымінальных справах, судовая калегія па грамадзянскіх справах, бухгалтэрыя і канцылярыя. У сувязі з нямецкай акупацыяй з чэрвеня 1941 года Брэсцкі абласны суд сваю дзейнасць спыніў, аднавіў яе толькі ў ліпені 1944 годаГісторыя Брэсцкага абласнога суда .

З 1939 года па 1941 і з 1944 па 1946 гады суд падпарадкоўваўся Народнаму камісарыяту юстыцыі БССР. Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 сакавіка 1946 года «Аб пераўтварэнні Народнага Камісарыята юстыцыі БССР у Міністэрства юстыцыі» Брэсцкі абласны суд стаў падпарадкоўвацца Міністэрству юстыцыі. 20 лютага 1960 года указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Міністэрства юстыцыі было ліквідавана, і яго функцыі па кіраўніцтве раённымі народнымі і абласнымі судамі былі перададзены Вярхоўнаму суду БССР.

Праз пэўны перыяд часу Міністэрства юстыцыі аднавіла сваю дзейнасць, і пытанні кадравага, арганізацыйнага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці судоў Брэсцкай вобласці былі аднесеныя да кампетэнцыі рэгіянальнага падраздзялення Мінюста — Упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. У функцыі Брэсцкага абласнога суда ўваходзіў разгляд крымінальных і грамадзянскіх спраў па першай інстанцыі і па другой інстанцыі — па скаргах асуджаных і пратэстах пракурора.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 14 жніўня 1954 года ў абласным судзе быў утвораны прэзідыум, якому было дадзена права разгляду крымінальных і грамадзянскіх спраў у парадку нагляду па тых прыгаворах і рашэннях народных судоў, якія ўступілі ў сілу, а таксама перагляду ўласных прысудаў.

У чэрвені 2019 года суд пераехаў з будынка па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, 41 у Дом правасуддзя па праспекце Машэрава, 8В Бресте открылся Дом правосудия.

Кіраўніцтва Тамара Іванаўна Сучок (Старшыня Брэсцкага абласнога суда) Эдуард Валер'евіч Каспяровіч (першы намеснікі) Андрэй Леанідавіч Курысюк (намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах) Алена Пятроўна Хацько (намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах)

Спасылкі

Старонка Брэсцкага абласнога суда на сайце Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Суды Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Брэста Катэгорыя:Суды паводле алфавіта Катэгорыя:Праспект Машэрава (Брэст)