thumb|250px|right|Фрагмент карціны «Барадзінская бітва 7 верасня 1812», 1822 Барадзінская бітва (у французскай традыцыі — бітва на Маскве-рацэ, ) — найбуйнейшая бітва Айчыннай вайны 1812 года паміж рускай і французскай арміямі. Адбылася 7 верасня (26 жніўня па старым стылі) 1812 года ля вёскі Барадзіно (за 125 км на захад ад Масквы).

12-гадзінная бітва, падчас якой французам атрымалася захапіць пазіцыі рускага войска ў цэнтры і на левым крыле, завяршылася адыходам французскага войска пасля спынення баявых дзеянняў на зыходныя пазіцыі. На наступны дзень рускае войска аднавіла адступленне.

Дзень Барадзінскай бітвы ўключаны ў Федэральны закон Расійскай Федэрацыі «Аб днях воінскай славы (пераможных днях) Расіі».

Гл. таксама Бородинская битва

Спасылкі

Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы Францыі Катэгорыя:Французска-руская вайна 1812 года Катэгорыя:Падзеі 7 верасня Катэгорыя:Верасень 1812 года