Капліца ў Івашынавічах — драўляная праваслаўная могілкавая капліца ў в.Івашынавічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Пабудаваная з дрэва ў 1938 годзе. Месціцца ў цэнтры вёскі, на могілках. Богаслужэнні вядуцца толькі пры пахаванні нябожчыкаў.
Архітэктура
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам з паўвальмавым над алтарнай часткай. Да прытвору далучаны бабінец з дошак, накрыты вальмай. Над уваходам узвышаецца квадратная ў плане шатровая званіца. Асноўны аб’ём складаецца з дзвюх частак, алтарная частка арыентавана на захад.
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Вілейскага раёна Катэгорыя:Івашынавічы Катэгорыя:1938 год у Беларусі