Шыман Багуміл Цуг (, ; , , Саксонія — ) — польскі архітэктар. Немец па паходжанні. Прадстаўнік архітэктуры класіцызму.
Біяграфія Нарадзіўся ў курфюрстве Саксонія. Лютэранін. Вучань Ёгана Готфрыда Кнофлера ў Дрэздэне. Пасля яго смерці скончыў будаўніцтва палацаў распачатых настаўнікам.
3 1752 член Саксонскай будаўнічай калегіі. У 1754, 1771 наведваў Італію.
З 1756 года жыў і працаваў у Варшаве. Большую частка свайго жыцця правёў у Рэчы Паспалітай. У 1768 годзе атрымаў шляхецтва.
Творчасць
Лічыцца адным з самых універсальных і пладавітых архітэктараў сваёй эпохі. Аўтар некалькіх дзясяткаў праектаў палацаў і храмаў у Польшчы. Як садова-ландшафтны архітэктар працаваў у стылі ранняга рамантызму.
Найбольш значныя работы: (1775—77) і Сангушкі (1777), праект перабудовы бібліятэкі Залускіх (1777, не ажыццёўлены), (1777—79), жылыя (1784), Брэса (1782—85), Малахоўскага (1780-я г.) у Варшаве; ў Наталіне пад Варшавай (1780—81), перабудова у Нябораве (1775—80).
Цуг таксама кіраваў рэканструкцыяй Варшаўскага Арсенала. Паводле яго праекта пачалося будаўніцтва Лютэранскіх могілак Варшавы, на якім пасле смерці і быў пахаваны архітэктар.
На тэрыторыі Беларусі па праекце Цуга пабудаваны драўляны палац Л. Тышкевіча ў Гародне (Воранаўскі раён, 1779—1780, не захаваўся).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Польшчы
Катэгорыя:Архітэктары XVIII стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Варшавы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі