Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская (, Масква — , Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1979).

Біяграфія Скончыла ў 1951 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працавала ў праектных арганізацыях Новасібірска. З 1966 па 1982 год — галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць Адзін з аўтараў генплана Акадэмгарадка Сібірскага аддзялення АН СССР, праектаў жылых і грамадскіх будынкаў у Новасібірску, Кемерава, Пракоп’еўску.

Галоўныя работы на Беларусі ў галіне ландшафтнай архітэктуры: праекты зон адпачынку, азелянення і абваднення прыгараднай зоны і лесапаркавага пояса Мінска (1960—1980-я, кіраўнік і аўтар), вадасховішчы Крыніцы і Дразды пад Мінскам (1975—1976), вяслярны канал, лугапарк, лесапарк, рэканструкцыя берагавой зоны Заслаўскага вадасховішча пад Мінскам (1976), архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (1982, Дзяржаўная прэмія СССР 1989). Адзін з аўтараў генплана Мінска (1982, прэмія СМ СССР 1985).

Аўтар кнігі «Вялікі Усцюг» (Масква, 1973, 2 выд. 1987).

Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР за архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў Мінска (1989, у аўтарскім калектыве).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Новасібірска Катэгорыя:Ландшафтныя архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Кемерава