Яса́чная (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Магаданскай вобласці і Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Калыма.
Даўжыня ракі 490 км (разам з ракой Правая Ясачна). Плошча вадазбору 35 900 км². Сярэдні расход вады за 80 км ад вусця (каля сяла Нелемнае) складае 329Чернов А. В. Ясачная // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с, аб’ём сцёку 10,384 км³/год. Утвараецца зліццём рэк Правая Ясачная і Левая Ясачная на ўсходніх адгор’ях хрыбта Чэрскага, на вышыні 850—900 м над узроўнем мора. Пасля выхаду з гор (за 52 км ад вытоку) рака працякае па Калымскай нізіне. Упадае ў Калыму каля пасёлка Зыранка. У межах Калымскай нізіны рэчышча пераважна звілістае, месцамі разгаліноўваецца на рукавы. У нізоўі шырыня рэчышча дасягае 300—400 м, поймы — да 8 км. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае Ясачная ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў пачатку чэрвеня. Суднаходная на 55 км ад вусцяРека Ясачная (в верховье Прав. Ясачная) // Государственный водный реестр РФ.
Прытокі: Левая Ясачная, Эрген, Эльгенчэк (Эльгенчак), Папоў, Чайка, Яалбыга, Барагы, Тыэл, Туманы, Старца, Новы, Неру, Ізульдзі (Ігульдзі), Амулёўка, Расоха, Ганюха і іншыя рэкі і ручаі.
У басейне Ясачнай каля 2500 азёр агульнай плошчай 306 км².
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Река Ясачная (в верховье Прав. Ясачная) // Государственный водный реестр РФ Чернов А. В. Ясачная // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Yasachnaya At Nelemnoye // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)
Катэгорыя:Рэкі Магаданскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн Усходне-Сібірскага мора