Люба́чынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Любачын.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты. Скасаваны 1 снежня 1975 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Дварэцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490)..

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёскі Азярніца, Боркі і Любачын.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лунінецкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1975 годзе